Свет

У Літве затрымалі пяць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў ЕС з Беларусі

Памежная служба Літвы паведаміла пра затрыманне пяці замежнікаў, якія незаконна прыехалі на тэрыторыю краіны праз беларуска-латвійскую мяжу. Усе яны былі без дакументаў.

Фота: літоўская памежная служба

Падчас праверкі аўтамабіля з літоўскімі нумарамі, што спыніўся каля запраўкі ў Марыямпальскім раёне, супрацоўнікі памежнай службы выявілі кіроўцу — мясцовага жыхара — і пяць замежнікаў, яго пасажыраў, сярод якіх была адна жанчына.

Папярэдне, двое з іх — грамадзяне Егіпта, а трое — грамадзяне Самалі, узростам ад 20 да 26 гадоў.

Літоўскія памежнікі пішуць, што гэтыя людзі нелегальна перасеклі мяжу Латвіі з тэрыторыі Беларусі і накіроўваліся ў краіны Заходняй Еўропы.

Супраць кіроўцы распачата дасудовае расследаванне па факце незаконнага перавозу людзей праз дзяржаўную мяжу. 

Затрыманых мігрантаў вернуць латвійскім памежнікам.

За першае паўгоддзе 2025 года паток мігрантаў на межах ЕС значна вырас. За гэты час было затрымана 352 мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу Латвіі з боку Беларусі і спрабавалі прайсці далей праз Літву і Польшчу — пераважна ў Нямеччыну. Гэта ў 2,5 разу больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (140 чалавек). З іх 157 чалавек затрымалі літоўскія памежнікі, 195 — польскія.

Паводле літоўскіх уладаў, за першыя шэсць месяцаў года затрымана 31 асоба за нелегальны правоз мігрантаў. Большасць з іх — грамадзяне Украіны, Латвіі, Літвы і Малдовы.

У той жа час Латвія таксама працягвае сутыкацца з сур’ёзным ціскам нелегальнай міграцыі з боку Беларусі. Сёлета латвійскія памежнікі затрымалі альбо прымусілі вярнуцца ў Беларусь 5999 чалавек — амаль у 6,7 разу больш, чым у Літве (890 чалавек). У Польшчы ж колькасць спроб незаконнага ўезду з Беларусі склала звыш 15 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй11

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва25

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй11

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць