Свет6969

У авіякатастрофе пад Катынню загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі

Ту-154 з польскім прэзідэнтам на борце разбіўся ў Смаленску пры пасадцы. Быў густы туман, але пілот адмовіўся прызямляцца ў Мінску. На борце ляцеў цвет польскага грамадства.

Ту-154 з польскім прэзідэнтам на борце разбіўся ў Смаленску пры пасадцы. Паводле апошніх звестак на борце знаходзіліся 96 чалавек, усе яны загінулі.

Сведкі сцвярджаюць, што самалёт меў нахіл улева і збіў дрэва. Паводле словаў сведак, самалёт ляцеў вельмі нізка. Ён меў моцны нахіл налева. Крыло зачапілася за дрэва.

«Калі б не нахіл улева, то прайшлі б над дрэвамі. Не было выбуху. Быў такі глухі стук і полымя», — расказаў сведка журналістам.

«Абломкі самалёта раскіданыя на 100‑200 метраў», — кажа сведка катастрофы.

***

У Смаленску перад журналістамі выступіў афіцыйны прадстаўнік губернатара. Ён зазначыў, што на месца катастрофы маюць прыехаць прэм’ер‑міністр Уладзімір Пуцін, міністры унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Не выключана, што гэта была памылка чалавека, сказаў ён. Бо самалёт прыляцеў сюды на свой страх і рызыку. У мясцовым аэрапорце экіпажу прапаноўвалі прызямліцца ў Мінску, паведамляе gazeta.pl.

«Дзікая драма з’яўляецца трагічным збегам абставінаў», — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў падчас тэлефоннай размовы з Дональдам Тускам. Прэзідэнт Расіі запэўніў, што зробіць усё магчымае, каб высветліць прычыны катастрофы.

Па загаду Дзмітрыя Мядзведзева была створаная адмысловая камісія па расследаванню трагедыі, якую ўзначаліць прэм’ер‑міністр Уладзімір Пуцін.

***

У Міністэрстве надзвычайных справаў Расіі паведамляюць, што на борце самалёта знаходзілася 96 чалавек, 88 з іх - члены афіцыйнай дэлегацыі.

***

Дыспетчар самалёта прапаноўваў камандзіру экіпажа прызямліцца ў аэрапорце Мінска, у 200 км ад Смаленска. Але першы пілот прыняў рашэнне, нягледзячы на кепскія ўмовы, прызямляцца ў Смаленскай вобласці.

***

Пад Смаленскам пацярпеў катастрофу самалёт прэзідэнта Польшчы. Усе 96 пасажыраў, уключаючы прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонку, па папярэдніх дадзеных, загінулі.

Пад Смаленскам адбылася катастрофа самалёта Ту-154 прэзідэнта Польшчы. Пра гэта «Газета.Ru» паведаміла прэс-служба МНС па Смаленскай вобласці. На борце самалёта знаходзіліся, па папярэдніх дадзеных, 132 чалавекі.

Цяперашні час лёс Качыньскага і яго жонкі пакуль невядомы, перадае ІТАР-ТАСС са спасылкай на МЗС Польшчы. Таксама там мог быць міністр абароны Польшчы, паведамляе польская газета Wiadomosci. Польскае агенцтва PAP ужо паведаміла, што выжылых няма. Гэта пацвердзіў каналу «Весці-24» губернатар Смаленскай вобласці Сяргей Антуф'еў.

Вядома, што самалёт упаў у 10.50 на ўскраіне горада Пячэрск Смаленскай вобласці пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт «Паўночны». Як піша Wiadomosci, над зямлёй у гэты час быў моцны туман.

Па інфармацыі агенцтва, Ту-154 зачапіўся за дрэва. Пасля гэтага, піша газета, на борце самалёта ўспыхнуў пажар.

На месца здарэння выехаў міністр па надзвычайных сітуацыях Расіі Сяргей Шайгу. Створана камісія па расследаванні падзення самалёта на чале з прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным. На месца вылецеў таксама прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, Лех Качыньскі разам з афіцыйнай польскай дэлегацыяй ляцеў у Катынь для ўдзелу ў мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю трагічных падзей у Катыні. Ён павінен быў, у прыватнасці, наведаць у суботу Катынская могілкі пад Смаленскам, дзе размешчаны першы ў Расіі міжнародны мемарыяльны комплекс ахвярам таталітарных рэпрэсіяў.

У складзе дэлегацыі, апроч прэзідэнта Польшчы і яго жонкі, былі віцэ-маршалкі Сейму і Сенату, шэф Канцылярыі прэзідэнта, кіраўнікі Бюро нацыянальнай бяспекі, Генеральнага штабу, Нацыянальнага банку, біскупы каталіцкай, праваслаўнай і евангелісцкай Цэркваў, дэпутаты Сейму, іншыя прадстаўнікі польскай улады і грамадскіх арганізацый — гл. поўны спіс пасажыраў ТУ-154.

Гэта беспрэцэдэнтная трагедыя такога кшталту ў польскай гісторыі. «Катынь ужо назаўжды зробіцца найчарнейшай кропкай гісторыі Польшчы», - піша ў сваім экстраным артыкуле Gazeta Wyborcza .

Інфармацыя абнаўляецца.

Каментары69

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць