Свет55

Катастрофа пад Смаленскам — працяг здарэнняў з самалётамі Качыньскага

Самалёты пастаянна рамантаваліся — у тым ліку ў Маскве, — але прэм’ер-міністр Туск заклікаў ашчаджаць грошы і не купляць дарагі аэробус.

Катастрофа ў Смаленску стала працягам шэрагу здарэнняў з самалётамі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Самалёты пастаянна рамантаваліся — у тым ліку ў Маскве, — а прэм’ер-міністр Туск заклікаў ашчаджаць грошы і не купляць дарагі аэробус.

У кастрычніку 2008 года Леху Качыньскаму давялося скарыстацца чартэрным рэйсам для паездкі ў Брусэль. Тады

канцылярыя прэм’ера Дональда Туска адмовіла кіраўніку дзяржавы ў магчымасці скарыстацца спецбортом для паездкі на саміт ЕС.
Паездка Качыньскага на саміт абышлася польскім падаткаплатнікам у 150 тысяч злотых (каля $60 тысяч).

2 снежня 2008 г. дваццаціградусны мароз у Манголіі вывеў з ладу самалёт Ту-154 Леха Качыньскага, які знаходзіўся з візітам у гэтай краіне. Польскі прэзыдэнт, які здзяйсняў турнэ па азіяцкіх краінах, раніцай павінен быў вылецець з Улан-Батара ў Токіа, аднак праз паломку ўрадавага Ту-154 затрымаўся ў Манголіі.

Качыньскаму давялося ляцець у Японію чартэрным рэйсам.
У выніку прэзідэнт прыбыў у Японію з васьмігадзінным спазненнем.

3 снежня 2008 года ўрад Польшчы вырашыў закупіць новыя ўрадавыя самалёты. Тым не менш,

па словах польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска, «урад не збіраецца купляць Качыньскаму шыкоўны аэробус і абмяжуецца пакупкай самалёта, які гарантаваў бы прэзыдэнту элементарную бяспеку».

5 снежня 2008 года самалёт прэзідэнта Польшчы трапіў у зону моцнай турбулентнасці ў Паўднёвай Карэі. Праз моцны вецер пілот прэзідэнцкага ТУ-154 не здолеў пасадзіць самалёт з першага разу. Яму давялося яшчэ раз падымаць самалёт на вялікую вышыню. Сам прэзідэнт пасля прызямлення ў Сеуле, куды ён прыбыў у рамках турнэ па азіяцкіх краінах, захаваў аптымістычны настрой. «Кожны палёт самалётам звязаны з рызыкай, але і абавязкі прэзідэнта звязаныя з вельмі сур’ёзным рызыкай, таму што даводзіцца лётаць пастаянна», — сказаў Качыньскі, каментуючы непрыемнасць з самалётам.

14 студзеня 2009 праз абледзяненне самалёта Лех Качыньскі са спазненнем выляцеў на сустрэчу з кіраўніком Украіны Віктарам Юшчанкам.

17 верасня 2009 года зламаліся абодва польскія урадавыя самалёты ТУ-154. 15 верасня

з Масквы ў Польшчу прыляцеў адзін з двух польскіх урадавых самалётаў, які знаходзіўся ў Расіі на працяглым рамонце. Адразу пасля прылёту ў Варшаву машына сапсавалася.
Другі ТУ-154 М да таго часу ўжо некалькі месяцаў праходзіў капітальны рамонт. Радыёстанцыя RMF FM паведаміла, што ў сувязі з гэтым прэзідэнт Польшчы павінен будзе ляцець у Нью-Ёрк рэйсавым самалётам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць