Свет55

УПЦ Маскоўскага патрыярхату далі месяц на разрыў адносін з Масквой

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) атрымала ад Дзяржаўнай службы Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення загад — да 18 жніўня разарваць сувязі з Рускай праваслаўнай царквой (РПЦ). Прычына — выяўленыя факты сувязі УПЦ з арганізацыяй, дзейнасць якой забароненая ва Украіне, піша «Украінская праўда».

Маскоўскі патрыярх Кірыл і мітрапаліт Ануфрый

Украінскія ўлады патрабуюць, каб кіраўніцтва УПЦ афіцыйна выйшла з-пад падначалення Рускай праваслаўнай царкве, адмовілася ад усіх палажэнняў яе статута і адклікала сваіх святароў і манахаў з усіх кіраўнічых структур Маскоўскага патрыярхату (у тым ліку Сінода, Сабораў і іншых царкоўных органаў).

Акрамя таго, УПЦ павінна публічна заявіць, што не згаджаецца з дзеяннямі РПЦ, у тым ліку з прызначэннем кіраўнікоў епархій ва Украіне і спробамі анексіі гэтых епархій.

Кіраўнік УПЦ РП мітрапаліт Ануфрый павінен публічна выказаць сваю нязгоду і афіцыйна ініцыяваць разрыў усіх адносін з РПЦ.

Амаль год таму, 20 жніўня 2024 года, Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які забараняе дзейнасць у краіне рэлігійных арганізацый, звязаных з Расіяй. 

9 мая 2025 года Кабінет Міністраў ухваліў дакладны парадак правядзення расследавання адносна магчымай сувязі рэлігійных арганізацый з Расіяй, а таксама правілы разгляду фактаў распаўсюджвання імі ідэалогіі «рускага свету». УПЦ МП спрабавала аспрэчыць гэтую пастанову ў судзе, аднак ужо 20 мая Дзяржслужба па этнапалітыцы пачала расследаванне, каб вызначыць, ці мае УПЦ МП сувязі з забароненай у краіне расійскай рэлігійнай арганізацыяй.

2 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пазбавіў мітрапаліта Ануфрыя ўкраінскага грамадзянства. Паводле дадзеных Службы бяспекі Украіны, ён мае расійскі пашпарт.

Каментары5

  • Во
    18.07.2025
    Цікавяць падрабязнасці, РПЦ прэч з Украіны і Беларусі, а ваша фіктыўнасць не пройдзе
  • бабруйчанін
    18.07.2025
    Цікавяць падрабязнасці, ))) Як зменіцца служыцель культа які апошнія 30.год 80 год махал кадзілам за сталіна алексія кірыла" грукал на кліентаў - прыхажан па службовых абавязках і....раптам асяніла..
    З сеннішняга дня я пцУкраіна
    Так Назаріцянін як майсы кажут і блудніцу і мытнка іньшых прынял але як бабруйчанін...сумніваюсь
    .
  • Беларус
    18.07.2025
    Цікавяць падрабязнасці, https://dess.gov.ua/wp-content/uploads/2025/07/Doslidzhennia-KM-UPTS-2.pdf

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць