Бізнесмен Ілан Маск выбачыўся за глабальны збой у працы сістэмы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink і заявіў, што сувязь будзе адноўлена ў найбліжэйшы час.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images
«Сэрвіс будзе адноўлены ў бліжэйшы час. Прыносім прабачэнні за збой. SpaceX ліквідуе першапрычыну, каб падобнае не паўтарылася», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X.
Раней камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберт Броўдзі паведаміў, што «Starlink лёг па ўсім фронце».
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары