Нерухомасць22

Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?

Дамы — звычайныя панэлькі, але затое закрытыя ўезды са шлагбаумамі, утульныя двары і сімпатычныя холы.

Крыху больш за 25 гадоў таму на ўскраіне Вяснянкі пачалі ўзводзіць квартал бела-блакітных панэльных дамоў, якія ў народзе празвалі «алімпійскімі». Кватэрамі ў шматпавярховіках у свой час прэміравалі алімпійскіх чэмпіёнаў. Цяпер комплекс можа пахваліцца зачыненымі дварамі, шлагбаумамі і багатай інфраструктурай па суседстве. Колькі тут цяпер каштуе жыллё, піша Realt.

«Алімпійскі» комплекс налічвае 13 дамоў. Усё гэта — панэльныя будынкі на 7-17 паверхаў. Размешчаны шматпавярховікі на вуліцах Ціміразева і Вясёлкавай. Яшчэ ў канцы 80-90-х гадоў у гэтых месцах захоўваліся рэшткі вёскі Глінішча.

Панэльныя дамы, якія атрымалі ў народзе назву «алімпійскіх», пачалі ўзводзіць на ўскраіне Вяснянкі крыху больш за 25 гадоў таму. Першымі яшчэ ў 1999 годзе пабудавалі 4 дамы з блакітнымі мансарднымі дахамі на Вясёлкавай. Наступныя будынкі, уключаючы вышынныя дамы МАПІДа, з'явіліся ў 2001, 2007 і 2008 гадах.

Будавала шматпавярховікі кампанія «Алімпійскія праекты». За гады сваёй працы яна таксама ўзвяла будынак штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта, жылыя дамы ў Інструментальным завулку і на вуліцы Філімонава.

Нягледзячы на тое, што новабудоўлі ўяўляюць сабой па сутнасці звычайныя панэлькі, яны атрымалі закрытыя ўезды са шлагбаумамі, ёмістыя паркоўкі, утульныя двары і добрае азеляненне. Кіруюць маёмасцю таварыствы ўласнікаў. Унутры дамоў (асабліва апошніх) — якаснае сучаснае аздабленне, Сімпатычныя холы і акуратныя лесвічныя клеткі.

Кватэрамі ў безназоўным жылым комплексе ў свой час прэміравалі паралімпійцаў і алімпійскіх чэмпіёнаў, адсюль і народная назва шматпавярховікаў. Таксама жыллё тут прапаноўвалі спартсменам і трэнерскаму складу, бо побач размешчана шмат спартыўных устаноў, уключаючы Інстытут фізкультуры і многія іншыя.

Дарэчы, у самыя першыя гады жылыя будынкі стаялі літаральна ў чыстым полі, на самай ускраіне Мінска. Ніякага Лебядзінага, кітайскага ЖК «Праменад», «Лазурыта», Мінск-Арэны і іншых знакавых аб'ектаў тут проста не было. З інфраструктуры — узорна-паказальная крама «Радзівілаўскі» і рынак Ждановічы.

Сёння ж раён, у якім размешчаны дамы, можна назваць прэстыжным. У крокавай даступнасці ёсць усё, што трэба для жыцця — гандлёвыя комплексы, школы, дзіцячыя сады, медыцынскія ўстановы, бізнэс-цэнтры. Побач — праспект Пераможцаў. Для аматараў пешых прагулак — добраўпарадкаваная набярэжная ракі Свіслач і вадасховішча Дразды.

Колькі тут каштуюць кватэры?

Жыллё ў «алімпійскіх» дамах карыстаецца попытам, і свабодныя кватэры тут з'яўляюцца не часта. Так, цяпер у 13 дамах прадаецца ўсяго адна кватэра.

Адзіная прапанова — двухпакаёвая кватэра, размешчаная на 17-м паверсе 19-павярховага панэльнага дома 2008 года пабудовы. Агульная плошча двухпакаёўкі складае 68 квадратных метраў. Вокны кватэры выходзяць на розныя бакі.

Унутры — цёплыя падлогі, стыльная плітка ў кухні і калідоры, а ў жылых пакоях — высакаякасная паркетная дошка. Са спальні ёсць выхад на вялікі балкон, на якім зона адпачынку з выглядам на горад.

Кошт кватэры — 129,9 тысячы даляраў (1899 даляраў за метр).

Каментары2

  • Намасце
    03.08.2025
    Кватэр некалькі тысяч. Не ведаў, што у РБ столькі алімпійскіх чэмпіёнаў. Думаю, большасць жыльцоў там - функцыянеры НАК, Мінспорту, спартыўных федерацый і г.д. Ну і былыя дзяўчынкі з vip-эскорту, "мастацкія гімнасткі".
  • Галя з Камароўкі
    03.08.2025
    А ў якім спорце пераадолеў усіх такі жыхар Беларусі, як карпянкоў? Пра залаты медаль з рук пахана за біцце дзвярэй кавярні памятаю, але ж "алімпійскае" жылле ен атрымаў значна раней. І не плоціць за яго. Можа, яно яму не трэба? Можа, беларусам гэны карпянкоў не трэба? Бо плоцім за яго існаванне.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць