Эканоміка

За паўгода колькасць банкаўскіх картак у Беларусі павялічылася на 350 тысяч

У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасць банкаўскіх плацежных картак — на 1 ліпеня 2025 года іх налічвалася 19 719 220. Гэта вынікае са статыстычнага бюлетэня Нацбанка, піша Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

За першае паўгоддзе колькасць картак вырасла на 349 тысяч, а за год — больш чым на 420 тысяч. Толькі ў другім квартале дадалося больш за 236 тысяч новых картак.

Пры гэтым расце і колькасць арганізацый, што абслугоўваюць уладальнікаў картак: за паўгода іх стала больш на 37,6 тысячы. Аднак інфраструктура паступова скарачаецца. Колькасць банкаматаў зменшылася з 4215 да 4138, пунктаў выдачы наяўных — з 2456 да 2133, а інфакіёскаў — з 1750 да 1660.

Адначасова з гэтым працягвае расці колькасць аперацый з выкарыстаннем картак. За першы квартал 2025 года беларусы расплаціліся на 48 мільярдаў рублёў (у параўнанні з 39,6 мільярда ў аналагічны перыяд 2024 года), а за другі — ужо амаль на 52 мільярдаў рублёў супраць 43 мільярдаў летась.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць