Грамадства

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

У Брэсце мужчына, які вядзе блог пад нікам «ВаськаПілот», апублікаваў у тыктоку відэа, дзе паказаў, як «адмываў» даляры, якія адмовіўся прымаць банк, у хатніх умовах, заўважыла BG.Media.

Скрыншот з відэа

Мужчына расказаў, што банк адмовіўся прымаць ягоныя $600, бо на купюрах была цвіль. Тады ён вырашыў самастойна ачысціць іх з дапамогай сродку «Белізна» з утрыманнем хлёркі. Пасля ён высушыў банкноты, праверыў іх пад ультрафіялетам і зноў пайшоў у банк.

@vaska_pilot отмываем долары, видео не призыв к действию, можете безвозвратно потерять сбережения #Васькапилот ♬ оригинальный звук - #ВАСЬКАПИЛОТ

Першы банк зноў адмовіўся прыняць купюры — маўляў, ад іх смярдзіць хлёркай. Але другі прыняў усе банкноты, акрамя адной. Установу, дзе грошы прынялі, блогер называць не стаў.

У відэа ён жартуе: «Пах як у басейне», і каментуе, што купюры ў першым банку нават панюхалі.

У каментарыях да відэа людзі смяюцца, дзеляцца сваім досведам і жартуюць, што выраз «адмываць грошы» цяпер гучыць літаральна.

У беларускіх банках да іншавалютных купюр цяпер вельмі строгія патрабаванні: яны мусяць быць без плям, тлушчу, цвілі, пахаў або пашкоджанняў. Асабліва ўважліва правяраюць даляры, бо іх часта падрабляюць. Нават сапраўдныя, але сапсаваныя купюры банк мае права не прыняць.

Цвіль на грошах з’яўляецца звычайна з-за няправільнага іх захоўвання ва ўмовах вільготнасці (напрыклад, у падвале ці сырым сейфе).

Мыць даляры дома, як паказвае гэта відэа, тэхнічна магчыма, але ўвогуле гэта кепская ідэя. Бо купюра — не тканіна, і ад хіміі ды вільгаці яна можа пашкодзіцца: страціць абарончую сетку, вадзяны знак ці іншыя элементы. Тады ніякі банк яе ўжо дакладна не прыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць