Свет11

У дроне, які заляцеў з Беларусі ў Літву, было выбуховае прыстасаванне

На мінулым тыдні на вайсковым палігоне ў Літве ўпаў беспілотнік, які перад тым заляцеў з тэрыторыі Беларусі і праляцеў нават над сталіцай краіны Вільняй. Як паведамілі 5 жніўня літоўскія ўлады, унутры апарата знаходзілася выбуховае прыстасаванне, піша LRT.

Знойдзены дрон. Па папярэдніх звестках гэта «Гербера». Фота: фэйсбук міністаркі абароны Літвы Давіле Шакалене

Па словах генеральнай пракуроркі Літвы Ніды Грунскене, выбухоўка была знойдзеная і бяспечна абясшкоджаная спецыялістамі Узброеных сіл Літвы.

Начальнік штаба Літоўскіх паветраных сіл палкоўнік Дайнюс Пашкявічус адзначыў, што ўнутры беспілотніка было каля двух кілаграмаў выбуховага рэчыва. Для параўнання, дроны тыпу Shahed могуць несці да 50 кг выбухоўкі.

Пасля абясшкоджвання дрон разабралі, а ягоныя часткі адправілі на судова-тэхнічную экспертызу.

Дрон упаў у раёне вайсковага палігона Гайжуны ў Янаўскім раёне Літвы. Гэта адбылося 28 ліпеня, але знайшлі беспілотнік толькі праз чатыры дні — 1 жніўня.

Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія тыдні. 10 ліпеня яшчэ адзін дрон, мадэлі Gerbera, таксама перасёк мяжу з боку Беларусі. Паводле слоў Ніды Грунскене, ёсць падставы меркаваць, што і апошні дрон можа быць той жа мадэлі.

Узброеныя сілы Літвы падазраюць, што гэтыя дроны могуць быць звязаныя з расійскімі аперацыямі і былі збітыя з курсу ўкраінскімі сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы, калі накіроўваліся ў бок Украіны. Але расследаванне працягваецца і іншыя версіі таксама не адкідваюцца.

Інцыдэнты выклікалі трывогу ў Літве адносна бяспекі паветранай прасторы краіны.

Каментары1

  • Ёсік
    05.08.2025
    Паклалі 59 кг, таму зьбіўся з маршруту, лукашэнка па Фрэйду спраўдзіў здагадкі, не на Матусевіча ўпаў, а да паўночных суседзяў патрапіў.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць