Грамадства22

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?

У рэдакцыю выдання «Анлайнер» даслалі фота старажытнай манеты, якая, па словах уладальніка, датуецца I стагоддзем нашай эры. Журналісты звярнуліся да эксперта, каб высветліць, ці сапраўды перад намі каштоўная знаходка — і колькі яна можа каштаваць сёння.

Мяркуючы па фота, манета — не проста старадаўні плацежны сродак, а яшчэ музейны экспанат, які адсылае да часоў Рымскай імперыі.

Чытач, які даслаў здымкі, паведаміў наступнае:

«Усё, што пра яе ведаю, — гэта чаканка часоў дынастыі Ціта, 79-81 год н. э. Манета была выпушчаная ў гонар яго дачкі Юліяны».

Каб разабрацца ў сапраўднасці і магчымым кошту манеты, «Анлайнер» звярнуўся па каментар да навуковага супрацоўніка Акадэміі навук Усевалада Юргенсона.

«Гэта сапраўды рымскі дэнарый — срэбраная манета перыяду кіравання імператара Ціта (79 год н. э.). Такія асобнікі сустракаюцца нячаста, асабліва калі яны добра захаваліся.

У ідэальным стане манета магла б каштаваць больш за 1000 даляраў. Аднак тут мы бачым моцны знос, дрэнную чытальнасць партрэта і надпісаў. Таму рэальны рынкавы кошт гэтай манеты, хутчэй за ўсё, складае 200-300 рублёў і бліжэйшы да ніжняга парога». — адказаў спецыяліст.

Каментары2

  • Барадзед
    05.08.2025
    Облом. Хотя $200 тоже на дороге не валяются.
  • Ухiлянт
    05.08.2025
    Ожидал не менее $100тыс за монету.

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

ЗША плануюць рэзка павялічыць вытворчасць ракет Tomahawk

Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко3

У Гомельскай вобласці паставяць яшчэ 1500 камер відэаназірання2

ЕС на восень рыхтуе «самы маштабны» пакет санкцый супраць Расіі3

46‑гадовы берасцеец шукаў працу ў Амстэрдаме. А як не склалася, то пайшоў на фронт з відавочным вынікам12

Беларус убачыў у Італіі лагатып мясцовага брэнда, які моцна нагадаў яму радзіму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць