Грамадства22

Сьпяваньне па-беларуску або галяндзкая неспадзяванка?

Упершыню ў гісторыі замежнік сьпяваў сучасны гімн Беларусі... па-беларуску! Што гэта мусіць азначаць для нас? - меркаваньне ў голас.

Сьпяваньне па-беларуску або галяндзкая неспадзяванка?

Без нацягваньняў у грамадскім жыцьці Беларусі адбылася падзея. Упершыню за мяжою быў прасьпяваны сучасны беларускі гімн па-беларуску замежнікам!

Натуральна, што такім учынкам галяндцы прадэманстравалі сваю павагу да беларускага грамадства, да беларусаў, якія атаясамліваюць сабе асобнай нацыяй. Выкананьне звычайнага перадматчавага гімну краіны па-беларуску па-сапраўднаму ўразіла нашых шаноўных маладых камэнтатараў. Насамрэч адбылося штосьці надзвычайнае для спартовай супольнасьці? Не. Можа штосьці парадаксальнае для беларускай грамадзкасьці ? Напэўна.

Нас ужо ніяк не здзіўляе шматгадовая адсутнасьць беларускага камэнтару спартовых спаборніцтваў на каналах тэлебачаньня. Нас не здзіўляе сыстэмнае зьнікненьне беларускіх школаў. Нас не здзіўляе пераход на выкладаньне айчынай гісторыі па-руску. Таму што мы адвыклі здзіўляцца, развучыліся абурацца. Нас ганьбяць, а мы робім адзінае - выгляд. Як і наш трэнэр Ю.Пунтус – адзіны з усёй беларускай футбольнай грамады на “Філіпсу”, хто паспрабаваў прасьпяваць разам з галяндцам. Давайце прызнаем, што падчас сьпеву галяндца ў нас узьніклі ня столькі пачуцьці гонару, колькі сораму. Бо калі галяндзец сьпявае па-беларуску, а беларускія камэнтатары ў той жа час распавядаюць беларускай аўдыторыі па-руску (!) – гэта й ёсьць сучасным парадоксам счаснай Беларусі. Няўжо галяндзец ёсьць большым беларусам за саміх беларусаў? Няўжо ён больш паважае нас, чым мы самі сабе? Крыўдна за сабе, крыўдна за нас усіх. Адразу ж згадваюцца словы беларускага песьняра Я.Купалы “А хто там ідзе?”, а менавіта:

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромістай такой грамадзе?

- Беларусы

А што яны нясуць на худых плячах,

На руках у крыві, на нагах у лапцях?

- Сваю крыўду

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,

А куды ж нясуць напаказ сваю?

- На сьвет цэлы

А хто гэта іх, не адзін мільён,

Крыўду несьці наўчыў, разбудзіў іх сон?

- Бяда, гора

А чаго ж, чаго захацелася ім,

Пагарджаным век, сьляпым, глухім

- Людзьмі звацца.

Наяўнасьць сваёй мовы - адна з выразных эўрапейскіх каштоўнасьцей. Праз мову чалавек спасьцігае сьвет, праз мову праяўляюцца ягоныя думкі й разважаньні, ягоны сьветапогляд. Урэшце, мова гэта увасабленьне адметнасьці чалавека, ягонай культуры, прыналежнасьці да таго кутка Зямлі, адкуль ён паходзіць. Для эўрапейцаў барацьба за ўласную мову, навучаньне, адукацыю, карыстаньне ёю ў пабытовым жыцьці ня ёсьць пустым гукам, бо гэта было калісьці й іхняй часткай гісторыі. Той гісторыі, на якую зараз вельмі падобна сёняшняя беларуская сытуацыя.

Відавочна, што для таго, каб быць часткаю эўрапрасторы, быць пажаданым у Эўропе, быць паважаным у цывілізаванай супольнасьці нацыяў, трэба навучыцца паважаць сабе й падзяляць фундамэнтальныя эўрапейскія каштоўнасьці. Калі здолеем навучыцца, тады, безумоўна, шмат якія дзверы адкрыюцца для ўсіх беларусаў, у тым ліку й нашай футбольнай грамады – “худой, у крыві й лапцях”. А такія сучасныя праблемы беларускага футболу, як атрыманьне згоды на правядзеньне таварыскіх сустрэчаў зь эўрапейскімі камандамі, у тым ліку й элітнымі зборнымі, зьнікнуць у небыцьці. Менавіта тады зьявяцца новыя магчымасьці: рабіць свой уласны выбар прапановаў з кім, калі й дзе гуляць. Зьявяцца нашыя спартовыя інтарэсы, інтарэсы, якія будуць паважаць у Эўропе. Чаму я так упэўнена пра гэта кажу? Таму што павага – з’ява ўзаемная. Калі нехта дэманструе сваю павагу да іншага, ён мае права на тое, каб яго таксама паважалі іншыя. Калі той жа нехта грэбуе павагай нават да сабе, то разлічваць на павагу з боку іншых - шанцаў няшмат: элемэнтарны закон чалавечых стасункаў. Здолеем дайсьці да гэтага, трапім у плыню сучасных эўратэндэнцыяў. Ня здолеем, так і будзем заставацца на ганку Эўропы, як той госьць, што прыходзіць без запрашэньня.

Як падаецца, кожнаму з нас, кожнаму грамадзяніну Беларусі, трэба прыкласьці шмат намаганьняў для таго, каб Беларусь стала беларускай краінай, а не прыдаткам у складзе “па-саюзнаму” амбіцыйнага суседа: а хто там ідзе, а хто там ідзе

ў агромістай такой грамадзе? – Беларусы…

Беларуская мова пралілася над стадыёнам “Філіпс”, у Эўропе, з вуснаў не беларуса. Ці здольны мы па-сапраўднаму ацаніць галяндзкую неспадзяванку? Ці здольныя мы на тое, каб урэшце ня толькі “людзьмі звацца”, а быць імі, быць паважанымі з боку суседзяў.

Каментары2

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →