Кіно11

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі

Беларускі кароткаметражны хорар Judgment of the Dead («Суд мёртвых») рэжысёра Андрэя Кашперскага трапіў у праграму Міжнароднага фестывалю Macabro ў Мексіцы. Інфармацыю пра гэта заўважыла «Люстэрка».

Здымкі фільма. Фота: imdb.com

Фільм натхнёны рэальна дзеючым у нашай краіне законам, які быў прыняты ў 2023 годзе. Згодна яму, у Беларусі можна судзіць памерлых.

Хорар распавядае гісторыю, у якой суды адбываюцца над памерлымі праціўнікамі рэжыму — у іх адбіраюць маёмасць.

«Асуджаныя беларусы ўстаюць з мёртвых і ідуць да суддзі», — напісана ў сінопсісе да стужкі.

Галоўную ролю выканала Зоя Белахвосцік, якая пайшла з Купалаўскага тэатра ў 2020 годзе ў знак пратэсту супраць гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Андрэй Кашперскі распавядаў «Белсату», што ягоны фільм — « іранічны».

«Іронія якраз у тым самым законе, які сапраўды прынялі ў Беларусі. Гэта кропка адліку майго натхнення. І наша іронія пачынаецца з самага першага экспазіцыйнага кадра:»заснавана на рэальных падзеях». З гэтага пункту іронія пранізвае ўвесь твор.», — казаў ён.

Рэжысёр адзначыў, што хорар разлічаны не толькі на беларускага гледача, і паабяцаў, што ў канцы 2025 года пастараецца выкласці яго ў адкрыты доступ — на стрымінг або ютуб, каб яго магла паглядзець як мага большая колькасць гледачоў

Працягласць фільма — 15 хвілін.

Як удакладняе «Люстэрка», Macabro — першы і найбуйнейшы фестываль жанравага кіно ў Мексіцы і другі па велічыні ў Лацінскай Амерыцы. Ён быў заснаваны ў 2002 годзе ў Мехіка і прысвечаны паказу фільмаў жахаў незалежных рэжысёраў, а таксама класікі і культавых карцін. У 2025 годзе фестываль праходзіць у 24-ы раз з 19 па 31 жніўня.

Каментары1

  • Сергей
    22.08.2025
    Покажут-то, покажут. И что? Вот если бы место занял. А то, как воз сена - стоит 100 рублей, но кто ж его купит?

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць