Свет44

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння

Праваслаўны мітрапаліт усёй Амерыкі і Канады Ціхан (у свецкім жыцці Марк Молард) паведаміў, што атрымаў афіцыйную заяву з прабачэннямі ад архіепіскапа Сіткінскага і Аляскінскага Аляксея (Джона Трэйдара) у сувязі з апошнімі падзеямі ў ягонай епархіі. Падчас прыезду на Аляску прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Аляксей сустрэўся з ім і меў размову. 

Архіепіскап Аляксей падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 15 жніўня на Алясцы. Скрыншот з відэа

Мітрапаліт Ціхан у сваім паведамленні удакладніў, што сустрэча, пра якую ідзе гаворка ў заяве архіепіскапа Аляксея, была арганізаваная па ягонай уласнай ініцыятыве, без дазволу Сінода і без ведама мітрапаліта.

Ціхан падкрэсліў, што паводле канонаў епіскап не павінен рабіць такіх дзеянняў без ведама старэйшага іерарха. Таму ўчынак архіепіскапа Аляксея не адлюстроўвае пазіцыю Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы (ПЦА). Мітрапаліт нагадаў, што з пачатку вайны ПЦА адкрыта і неаднаразова асуджала агрэсію супраць Украіны, малілася за мір і аказвала дапамогу пацярпелым.

Архіепіскап Аляксей у сваёй заяве папрасіў прабачэння за боль, замяшанне і спакусы, якія маглі выклікаць яго дзеянні. Ён падкрэсліў, што гэта не азначае змены пазіцыі ПЦА адносна вайны ва Украіне і што ён як член Сінода падпарадкоўваецца яго рашэнням.

Аляксей паведаміў, што на мінулым тыдні падчас саміту ў Анкорыджы прывітаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў духу гасціннасці пасля трох дзён малітваў за мір у епархіі. Але многія ўспрынялі гэты жэст як страчаную магчымасць адкрыта запатрабаваць спынення вайны. Архіепіскап прызнаў гэту памылку і яшчэ раз папрасіў прабачэння ў тых, хто быў засмучаны ці пакрыўджаны яго дзеяннямі, асабліва ў тых, хто страціў блізкіх у вайне.

Ён падкрэсліў, што бярэ на сябе поўную адказнасць за гэты выпадак і запэўніў, што Царква працягвае заклікаць вернікаў да малітвы, міласэрнасці, міру і прымірэння. На Алясцы, дадаў архіепіскап, асобныя дні прысвячаюцца адпаведным малітвам, а таксама святыя, якія калісьці служылі на гэтай зямлі, заклікаюцца да спрыяння, каб хутчэй прыйшоў мір.

На заканчэнне сваёй заявы ён яшчэ раз звярнуўся з просьбай аб прабачэнні і прамовіў малітву, каб Ісус Хрыстос як мага хутчэй спыніў кровапраліцце, суцешыў тых, хто страціў родных, вярнуў выгнаных і прынёс прымірэнне паміж людзьмі.

Каментары4

  • Резидентура ФСБ
    24.08.2025
    Чемодан, вокзал, россия.
  • Пусть заодно откажется от финансирования Москвы
    25.08.2025
    И найдет другую работу.
  • Колхозный атеист
    25.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць