Свет33

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам

«Пуцін атрымаў чырвоную дарожку з Трампам, Трамп не атрымаў нічога», — сказаў Вольфганг Ішынгер.

Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP

Нямецкі дыпламат Вольфганг Ішынгер, які да 2022 года ўзначальваў Мюнхенскую канферэнцыю бяспекі і застаецца адным з найбольш паважаных экспертаў у свеце ў пытаннях знешняй палітыкі, перакананы, што сустрэча на Алясцы скончылася перамогай Пуціна, пра гэта ён напісаў у сетцы X, піша «Украінская праўда».

Пасля завяршэння кароткай выніковай прэс-канферэнцыі лідараў Ішынгер зрабіў заяву пра тое, што вынікі сустрэчы для двух бакоў з’яўляюцца вельмі рознымі.

«Пуцін атрымаў чырвоную дарожку з Трампам, Трамп не атрымаў нічога», — коратка апісаў ён вынікі перамоў.

«Як і след было чакаць: ні спынення агню, ні міру. Ніякага рэальнага прагрэсу. Яўна 1:0 на карысць Пуціна. Ніякіх новых санкцый, — пералічыў ён наступствы перамоваў. — Для ўкраінцаў: нічога. Для Еўропы: глыбокае расчараванне».

Пасля завяршэння сустрэчы Дональд Трамп анансаваў новыя перамовы з Пуціным, магчыма ў Маскве.

Каментары3

  • Filipp
    16.08.2025
    "Пуцін атрымаў чырвоную дарожку з Трампам, Трамп не атрымаў нічога», — коратка апісаў ён вынікі перамоў."©
    У перакладзе гэта гучыць так -- " МЫ, як Эўропа, нічога не атрымалі ад гэтай сустрэчы." Трамп атрымлівае свабоду ад адказнасці за вайну, перадаўшы яе Зяленскаму, Пуцін атрымлівае падтрымку сябра Трампа, а МЫ ( Эўропа) атрымалі вайсковы канфлікт на сваёй тэрыторыі.
  • Намасце
    16.08.2025
    Дональд заслугоўвае ордэн Расіі "За заслуги" 3-й ступені.
  • Закат Еўропы
    16.08.2025
    Пакуль Езропа паводзіцца як калектыўны Наўседа, які чакае "адпаведных умоваў" для дапамогі Ўкраіне, ніякі Трамп не будзе дапамагаць ім вырашаць іхныя ж праблемы. Павінны скончваць з самітамі-канферэнцыямі-імпрэзамі і пачынаць збіваць расейскія ракеты над Украінай прынамсі, каб з імі лічыліся. Інакш - сцяліце чырвоную дарожку ў Сувалкскім калідоры, паненкі і панове!

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць