Вайна88

Маці расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай, памерла на яго магіле

Жыхарка горада Балея ў Забалькайскім краі цяжка пераносіла смерць 23-гадовага сына і часта наведвала яго на могілках.

Расійскі вайсковец Максім Шарыпаў загінуў 23 чэрвеня каля населенага пункта Атраднае ў непрызнанай «ДНР», расказаў расійскі партал chita.ru. Пахавалі яго 5 ліпеня.

З 2020 года хлопец праходзіў тэрміновую службу, а ў 2021 годзе падпісаў кантракт, служыў старшым механікам-кіроўцам танка. Пасля ён вярнуўся дадому з раненнем, але ў кастрычніку 2022 года падпісаў другі кантракт, удзельнічаў у вайне ва Украіне на пасадзе старшага механіка-кіроўцы танкавага батальёна.

Маці расіяніна цяжка перажывала смерць сына, часта наведвала могілкі. Праз некаторы час пасля 40 дзён з яго смерці яна памерла на яго магіле — цела знайшла брыгада, якая капала ямы. Дакладны ўзрост памерлай невядомы, было ёй каля 50 гадоў.

Каментары8

  • Хмара
    25.08.2025
    Чарговая ахвяра, якой магло не быць.
  • смародзіна без парэчак
    25.08.2025
    ?ён павярнуўся дадому?
    А ЯК БУДЗЕ ПЕРАКЛАД РАСЕЙСКАГА "повернуться" ?
  • Рыгоравіч
    25.08.2025
    спасіба пуцінке

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць