Грамадства88

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ) толькі ў жніўні гэтага года пасля таго, як Лукашэнка звярнуў на «мацернасць» назвы.

Новы надпіс на ўніверсітэце. Фота: Какабай

«Афіцыйнае прызнанне ўніверсітэта як Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў — вельмі важны момант у гісторыі ВНУ. Гэта гучыць горда і больш статусна», — лічыць рэктарка Наталля Лапцева.

Яна дадала, што ўніверсітэт доўга ішоў да гэтага звання.

«Стаць «беларускім» універсітэтам — гэта азначае дасягаць высокай эфектыўнасці і якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі развіцця сістэмы адукацыі, — сказала рэктар. — За свае 77 гадоў універсітэт прайшоў велізарны шлях і шмат крокаў, каб сёння заслужана насіць гэтае імя і статус, пацвярджаючы свой узровень як вядучай установы ў моўнай адукацыі краіны».

Гэтае перайменаванне відавочна звязана з тым, што ў лістападзе 2024 года на «праблему» звярнуў увагу Лукашэнка, які назваў назву Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт «мацернай».

Паміж ім і ягонымі чыноўнікамі тады адбылася размова, якую працытавалі прапагандысты:

— Быў іняз.

— Быў.

— Ну а чаго мацернымі словамі абазвалі?

— Гэта дакладней, лепш ці модна было?

— Была такая мода — пераймяноўваць.

— Быў інстытут — стаў універсітэт.

— Калі пытаюцца дарогу, кажуць: дзе МДЛУ не ведаем. А іняз…

— Гэта ж мацернае слова.

— Як наргас.

— Ледзь не ЛГБТ.

Раней у Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай».

Каментары8

  • Даёш акадземію!
    26.08.2025
    МАРАЗМ = Мінская Агра-Радыёлагічная Акадэмія Замежных Моваў
  • даведка
    26.08.2025
    Обычно всегда название дают такое, чтобы получилась благозвучная аббревиатура.
    Но в данном случае у меня при произношении БГУИЯ одни матерные слова с забора.
  • Ёсік
    26.08.2025
    Моў на моваў выправі, гучыць статутна. Пафасна і фанабэрыста гучыць. А дзе падзяка даражэнькаму меху з бульбай. Вось такія і пагаджаюцца, што самі нічога не могуць і не ўмеюць, толькі ён.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць