Вайна33

Замініраваныя тэрыторыі ва Украіне ўжо перавысілі плошчу Англіі

Паводле падлікаў Інстытута міжнародных палітычных даследаванняў (ISPI), да чэрвеня плошча тэрыторый ва Украіне, пакрытых мінамі і іншымі выбухованебяспечнымі прадметамі, дасягнула 139 тыс. км² — гэта больш за памер Англіі (130 тыс. км²), піша The Moscow Times.

Фота: МЗС Украіны

У небяспечных раёнах і побач з імі жыве больш за 6 мільёнаў чалавек. Асабліва пацярпелі сельскагаспадарчыя землі ў Харкаўскай, Сумскай і Запарожскай абласцях.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ад выбухаў мін загінулі 359 мірных жыхароў, у тым ліку 18 дзяцей, яшчэ амаль тысяча атрымала раненні, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.

Прадстаўнік праграмы ААН па размініраванні Пол Хеслап адзначыў, што выбухованебяспечнымі прадметамі пакрыта амаль 25% тэрыторыі краіны, гэта больш за 1 мільён адзінак боепрыпасаў.

Асаблівую пагрозу ўяўляюць супрацьпяхотныя і супрацьтанкавыя міны з 5—10 кг выбухоўкі, а таксама боепрыпасы, якія скідваюцца з дронаў. Гэта значна ўскладняе працу сапёраў і павышае рызыку для насельніцтва.

Жыхары пацярпелых рэгіёнаў кажуць, што небяспека становіцца звычайнай справай. «Міны цяпер паўсюль, і людзі часам ужо перастаюць паведамляць пра знаходкі», — адзначыла жыхарка Шосткі Сумскай вобласці і спецыялістка па выбухоўцы Лізавета Кіселева.

Украіна з 2023 года лічыцца адной з самых замініраваных краін свету. Нядаўна яна разам з Польшчай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Фінляндыяй абвясціла пра выхад з Атаўскай канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін, патлумачыўшы гэта патрэбай умацавання абароны. Улады пры гэтым падкрэсліваюць, што гуманітарнае размініраванне застаецца прыярытэтам.

Паводле ацэнак Мінпрыроды, на размініраванне прыярытэтных тэрыторый пасля вайны спатрэбіцца каля 10 гадоў і $38 мільярдаў, а поўная ачыстка краіны можа расцягнуцца на стагоддзі.

Каментары3

  • Я
    26.08.2025
    После WWII было хуже. И как-то быстрее и дешевле очистились. Ну если ООН будет заниматься, то может и больше вылезти. Они любят по 20 лямов зелени за какое-нибудь «исследование» брать. 38 млрд? Откуда взяли? с неба? Да за эти бабки можно новые города на этих заминированных полях построить.
  • .
    27.08.2025
    WWII была больш дынамічнай. А падобнае было ў Першую Сусветную, калі фронт стаяў. Пачытайце пра Zone Rouge ва Францыі, якую дагэтуль не ачысцілі і дзе для таго патрабуецца 300-700 год сучаснымі тэмпамі.
    Або пра замініраваныя палі ў В'етнаме.

    Гэта яшчэ адно зло вайны, падобнае да Чарнобылю ў Беларусі. Вайна калісьці скончыцца, а землі непрыгодныя застануцца надоўга. Псіхалогія тупога звера: што не з'еў (не захапіў), тое абгадзіў.
  • Абыр
    27.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць