Свет2222

«Досыць саступак». Туск і Урсула фон дэр Ляен наведалі польска-беларускую мяжу

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен правялі сумесную прэс-канферэнцыю на польска-беларускай мяжы, падкрэсліваючы неабходнасць жорсткай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і Расіі.

Скрын відэа

Паводле Туска, вайна ва Украіне і апошнія падзеі пацвярджаюць, што ніякія саступкі, ніякая тонкая гульня з Пуціным не гарантуюць бяспекі. 

«Досыць саступак. Мы павінны быць цвёрдымі і добра падрыхтаванымі», — сказаў Туск.

Ён заклікаў Захад да цвёрдасці, салідарнасці і падрыхтаванасці перад «новай версіяй імперыі зла», заклікаў Захад дзейнічаць рашуча, з адзінствам і салідарнасцю.

Туск таксама адзначыў, што візіт кіраўніцы Еўракамісіі патрэбны для таго, каб «пераканаць усіх у Еўропе, што гэта мяжа, якую трэба абараняць і ў якую варта ўкладваць еўрапейскія сродкі».

Урсула фон дэр Ляен, са свайго боку, заявіла: «Я тут, каб выказаць поўную салідарнасць з Польшчай як з прыгранічнай дзяржавай».

Яна нагадала пра «цынічныя і наўмысныя гібрыдныя атакі» на Польшчу з боку Беларусі і Расіі.

Яна заявіла, што ЕС прапануе новы сямігадовы бюджэт з трохразовым павелічэннем выдаткаў на ахову межаў і кіраванне міграцыяй.

Асобна было паведамлена, што краіны, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, атрымаюць дадатковае фінансаванне. Таксама Еўракамісія прапануе павялічыць фінансаванне на мабільнасць войска ў 10 разоў і больш чым у 5 разоў абарончыя інвестыцыі.

Фон дэр Ляен акцэнтавала, што «трэба дзейнічаць хутка», бо «Пуцін не змяніўся і не зменіцца, ён — драпежнік», які за апошнія 25 гадоў развязаў чатыры войны: у Чачні, Грузіі, Крыме і поўнамаштабную ва Украіне.

Яна падкрэсліла, што «стрымліваць яго можна толькі сілай».

Раней Туск і фон дэр Ляен прынялі ўдзел у аператыўнай нарадзе з камандаваннем польскай Памежнай службы і арміі ў Крынках на мяжы з Беларуссю.

Там жа яны наведалі месца будаўніцтва «Усходняга шчыта» і агледзелі мадэрнізаваную сталёвую агароджу на мяжы, якая ўжо абсталяваная электроннымі сродкамі кантролю на дзясятках кіламетраў. 

Гэтая сустрэча стала часткай еўрапейскага турнэ фон дэр Ляен, падчас якога яна плануе наведаць еўрапейскія дзяржавы, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю.

Каментары22

  • маёр
    31.08.2025
    Ішоў 4-ы год вайны ва Украіне, гучыць смешна:
    Фон дэр Ляен акцэнтавала, што «трэба дзейнічаць хутка»
  • Peace door balls
    31.08.2025
    Урсула ў чарговы раз даказала, што яна нікчэмны палітык. Яна кажа, што Расія распачала чатыры вайны. “у Чачні, Грузіі, Крыме і поўнамаштабную ва Украіне”. Вінаваціць Расію ў пачатку вайны ў Чачне гэта тое самае, што вінаваціць Украіну ў пачатку вайны на Данбасе. Па-другое ў Крыме вайны ніякай не было, там была самая сапраўдная сппцаперацыя.
  • Ох
    31.08.2025
    Не забывайте, чтобы эта схема с бесконечным потоком финансов Отважным Защитникам ЕС (Литве и Польше) раскрутилась на полную катушку, неплохо было бы, чтобы по другую сторону стояла армия озверевших орков на ржавых Т55. А не смешные полтора полонеза и полк ОМОНа. Поэтому РБ будут запихивать внутрь империи с утроенной силой. Жесточайшая санкционная политика при полном содействие всех этих кабинетов и НАУ.

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць