Свет22

Новая прэм'ер Літвы выступае за чатырохдзённы працоўны тыдзень

Новы прэм'ер Літвы, былая міністарка працы Інга Ругінене кажа, што чатырохдзённы тыдзень непазбежны і павінен быць даступным усім, паведамляе LRT.

Інга Ругінене. Фота: яе інстаграм

Яна падкрэслівае, што на працоўных месцах становіцца больш тэхналогій і дыстанцыйнай працы, што дазваляе гнутка спалучаць працу і адпачынак. Паводле яе слоў, больш кароткі тыдзень павысіў бы прадуктыўнасць.

— «Чатырохдзённы тыдзень — гэта пра якасна адпачыўшага работніка і яго больш прадуктыўную працу за менш часу пры тым заробку. Я дакладна не адмаўляюся ад гэтай ідэі і абмяркоўваю яе з сацыяльнымі партнёрамі. Маё найвялікшае жаданне — каб сацыяльныя партнёры дамовіліся», — сцвярджае І. Ругінене.

Прэзідэнт Канфедэрацыі бізнесу Андрус Раманаўскіс называе гэтую ідэю палітычным футурызмам, а іншыя прадстаўнікі бізнэсу кажуць, што кампаніі не гатовы да скарочанага тыдня — такія змены патрабуюць вялікіх інвестыцый.

Але ў энергетычнай кампаніі «Gijos» 80 % супрацоўнікаў працуюць не пяць, а чатыры дні ў тыдзень. Такая мадэль ужываецца ўжо некалькі гадоў. Паводле прадстаўніцы кампаніі, пры скарачэнні колькасці працоўных дзён павысілася эфектыўнасць працы, а ў супрацоўнікаў зʼявілася больш вольнага часу для сямʼі, хобі і вучобы. 

— «Мы ўсе працуем поўны рабочы дзень, то бок 40 гадзін у тыдзень, але пятніца ў нас дзяжурны дзень. Мы павінны забяспечыць бесперапынную работу і аказанне паслуг, таму па пятніцах супрацоўнікі самі выбіраюць, у якім рытме працаваць і дзе знаходзіцца», — расказвае кіраўнік каманды па працы з людзьмі і карпаратыўнай культуры Рута Балейшэне. 

Тым не менш, частка работнікаў не можа скарыстацца кароткім тыднем. Пятая частка супрацоўнікаў кампаніі павінна забяспечваць бесперапыннае забеспячэнне кліентаў цяплом і гарачай вадой.

— «Там, дзе патрэбны рэжым працы 24/7, людзі так і працуюць. Мы імкнёмся кампенсаваць гэта іншымі матывацыйнымі сродкамі, паколькі яны не могуць скарыстацца мадэллю чатырохдзённага тыдня», — тлумачыць Рута Балейшэне.

Эканаміст Канфедэрацыі прамыслоўцаў заявіў, што пакуль увесці такую мадэль у Літве немагчыма: бізнэсу патрэбны вялікія інвестыцыі, а грошай няма.

Болей за сто гадоў таму былі гарачыя дыску̇сіі пра неабходнасць васьмігадзіннага працоўнага дня. Тады гучалі тыя ж аргументы, маляваліся катастрафічныя сцэнары, але зараз усе так працуюць, і нам гэта здаецца нормам, — адказвае І. Ругінене.

— «Тое ж самае і з гэтай мадэллю», — падкрэслівае прэм’ер-міністр.

У адпаведнасці з дзейнай мадэллю чатырохдзённага тыдня ў Літве, з 2023 года ў шэрагу дзяржаўных устаноў так могуць працаваць бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

Каментары2

  • мясцовы2
    01.09.2025
    чарговая сацыялістычная казачніца 😂
  • 10-12 часов, 6 дней в неделю - это для новых эвропейцев
    01.09.2025
    Для литовцев - 4-х дневная "рабочая" неделя.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць