Грамадства88

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу

Польскі бок перастаў прымаць транспарт з пункта пропуску «Брэст» 12 верасня а 1.00 па мінскім часе. Затым польскія сілавікі расцягнулі калючы дрот і паставілі металічны плот. Заехаць у пункт пропуску «Тарэспаль» не паспелі некалькі аўтобусаў і легкавы аўтамабіль. Яны былі вымушаныя вярнуцца ў пункт пропуску «Брэст» для афармлення на ўезд у Беларусь, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Перад самым шлагбаумам нас не пусцілі палякі. Здалі назад — і заднім ходам сюды (у пункт пропуску «Брэст»). Вельмі дрэнна. Паўтара сутак правялі ў чаканні — і не пусцілі. Было яшчэ ў нас 40 хвілін, але чаму не пусцілі — не зразумела», — з горыччу адзначыў кіроўца рэйсавага аўтобуса да Кёльна Сяргей.

Пасажырка аўтобуса Маргарыта не хавае свайго абурэння.

«Зараз прыедзем у Мінск. Далей трэба дабірацца ў горад, адкуль я прыехала. Трэба купіць білет, зняць гатэль — гэта ўсё звязана з пэўнымі цяжкасцямі. Білеты прапалі», — расказала жанчына, ледзь стрымліваючы эмоцыі.

Лілія з дзіцем не патрапіла дадому ў Германію, а правяла ў чарзе ў чаканні ўезду ў Польшчу паўтара сутак.

«Вельмі крыўдна. У апошнія 10 хвілін былі ўпэўнены, што пройдзем, таму што мы заехалі ўжо бліжэй да палякаў. Яны праверылі нашы пашпарты, а потым чамусьці прынялі рашэнне нас не пускаць», — расказала пасажырка. У Беларусі яе сям’я гасціла ў сваякоў.

«Вярталіся дадому ў Германію. Цяпер праз Літву паедзем», — з роспаччу дадала жанчына.

Каментары8

  • Невыяздны хатаскрайнік
    12.09.2025
    Кушайце лыжкамі лукашызм, сярбайце з талерак руzzкі мір
  • Рэфлексія
    12.09.2025
    Клаўс, вось чытаеш такое і думаеш: піша такое поўны ідыёт ці ГБ-шны правакатар на вялікім дзяржаўным заробку. Канешне, ідыёты ўладзе абыходзяцца танней. У ідыёта няма дзяцей ці бацькоў, якія вымушаны былі з'ехаць з радзімы праз пераслед, ён добра уладкаваўся ў лукашэнкаўскай Беларусі ці за яе межамі і крэмзае свае брыдкія чалавеканенавісніцкія пасты.
  • Клаўс
    12.09.2025
    Рэфлексія, у цябе ўсе вінаватыя акрамя рускіх і лукашэнкі. Палякі бо зачынілі межы, Украінцы бо вядуць вайну, Еўропа бо санкцыі, ЗША бо не сталі на калені перад Лукашэнкам і г.д.
    Любы хто крытыкуе беларускую памяркоўнасць і хатаскрайнасць - гэта ідыёт альбо гэбня.
    Дык што сказаць хацеў, а? Высновы якія?

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй10

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

Новы фільм «Нэтфлікса» б’е рэкорды праглядаў, хоць крытыкі яго залажалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй10

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць