Грамадства33

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 72

Мінчанка Тамара Васільеўна і гамяльчук Пётр Сямёнавіч пазнаёміліся два гады таму ў санаторыі. Пара падтрымлівала зносіны на адлегласці, ездзілі ў госці. Аднак 91‑гадовы мужчына зразумеў, што знайшоў тую самую, і зрабіў прапанову. Гісторыю пары расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. 

Тамара Васільеўна і Пётр Сямёнавіч пазнаёміліся два гады таму ў санаторыі «Бярэзіна».

— Ён запрасіў мяне на танец, галантна праводзіў за руку, ветліва пакланіўся. Стройны, падцягнуты, статны, нібы сапраўдны вайсковец. Такім я ўпершыню ўбачыла свайго будучага мужа, — успамінае Тамара Васільеўна.

Паводле яе слоў, у той вечар і на працягу ўсяго адпачынку новы знаёмы ўжо не адыходзіў ад яе. Рамантычныя шпацыры, чытанне вершаў, погляд на жыццё і трапяткія адносіны да жанчыны пакарылі яе сэрца.

Пасля адпачынку яны раз'ехаліся па дамах: яна — у Мінск, ён — у Гомель. Але зносіны не спыніліся. Праз два месяцы жанчына паехала ў госці ў Гомель.

— Ён сустрэў мяне як родную, з радасцю паказаў горад.

 Неўзабаве была і прапанова рукі і сэрца. Жаніх падарыў на заручыны залаты пярсцёнак.

— Тады ўсё здавалася нерэальным, дні зайгралі новымі фарбамі. Падумалася: а чаму б і не? Бо жыццё працягваецца!

Доўга не маглі вырашыць, дзе ж лепш застацца. Пётр Сямёнавіч — чалавек самотны, але ў Гомелі ўсё яго творчае жыццё, хобі і сябры, ён — пісьменнік. У Мінску ж засталіся родныя Тамары Васільеўны — сын і двое ўнукаў.

У пачатку лета хацелі падаць заяву ў мінскім загсе, але там папярэдзілі — чакаць прыйдзецца да кастрычніка, чарга. Тады Пётр Сямёнавіч прапанаваў распісацца ў Гомелі.

Неяк раз, шпацыруючы па Гомелі, пара натрапіла на аддзел загса. Зазірнулі проста спытаць і пачулі: «Прыходзьце, калі пажадаеце!»

— Наша вяселле прайшло ў атмасферы рамантыкі. Я надзела доўгую сукенку, жаніх прыбраўся ў строй, купіў мне шыкоўны букет. Нас распісвалі з душой — вельмі кранальна і добразычліва.

Сціплае вяселле маладажоны адзначылі ўдваіх у рэстаране, але з радасцю дзяліліся навіной з роднымі і сябрамі. У адказ на адпраўленыя фота сыпаліся захапленні і віншаванні.

Пётр Сямёнавіч любіць песціць жонку дранікамі і баршчом, купляе абноўкі і ўпрыгажэнні. Тамара Васільеўна адказвае за парадак у доме і, што галоўнае, сочыць за здароўем мужа.

Муж і жонка поўныя планаў і мараць пра будучыню — агульныя пакупкі, адпачынак у санаторыі, паездку ў Турцыю.

Каментары3

  • Вадзім
    17.09.2025
    > Жыццё зайграла новымі фарбамі

    Эйджысты павылазілі, пальцам паказваюць, дзіва дзіўнае глядзяць.

    Адчапіцеся ад людзей, бяз розьніцы, колькі каму ўдалося пражыць, у любы момант часу прыватнае жыццё чалавека - гэта яго прыватнае жыццё. Стасункі шлюбныя, дашлюбныя, пазашлюбныя, пасьляшлюбныя і г.д. - гэта прыватнае жыццё.

    Не выказвайце публічна свайго стаўлення да падзей у чужым прыватным жыцці, тым больш у форме кпінаў - "Жыццё зайграла новымі фарбамі"

    Не цытуйце гэтага, не распаўсюджвайце, не нармалізуйце.

    Павіншавалі, дый годзе.
  • Максим Дизайнер
    17.09.2025
    Невеста - огонь. Сейчас не каждая молодуха маникюр на своих ногтях делать будет. Жених. Ну, был у меня знакомый итальчнский дед под 70, обжирался виагрой со своей беларуской подружкой за 40, и все было ок.
  • любімаму хRUшу сайціка
    18.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць