Грамадства1515

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?

На наступным тыдні Святлана Ціханоўская будзе ў Штатах. У якіх мерапрыемствах яна будзе ўдзельнічаць і ці сустрэнецца з камандай Трампа?

Фота: Офіс Ціханоўскай

На наступны тыдні Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Тыдні высокага ўзроўню 80‑й юбілейнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку (22‑25 верасня). Яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі кажа, што ўдзел Ціханоўскай у цяперашніх умовах — гэта тэст для міжнароднай супольнасці, ці здольная яна абараняць універсальныя каштоўнасці і супрацьстаяць аўтакратыям.

«Вельмі важна, што ўжо чацвёрты год запар падчас Тыдня высокага ўзроўню ў ААН гучыць голас свабоднай Беларусі, а не толькі прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія і ў гэтым годзе будуць там таксама прысутныя».

«Для нас ААН адна з ключавых платформаў, каб узняць тэму палітвязняў, транснацыянальных рэпрэсій, падтрымкі грамадзянскай супольнасці і медыя, будучыні Беларусі ў вольным і дэмакратычным Савеце. На гэтым тыдні ў Жэневе ўжо адбываюцца важныя мерапрыемствы пад эгідай ААН, дзе ў тым ліку нядаўна вызваленыя палітвязні, такія як Мікола Дзядок, даюць свае жывыя сведчанні пра той жах і пекла, у якім знаходзяцца беларускія палітвязні», — дадае Кучынскі.

Ціханоўская выступіць на сайд-івэнце пра Беларусь, арганізаваным дэлегацыяй ЕС пры ААН разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Даніяй, будзе на дыскусіі, арганізаванай Сусветным эканамічным форумам, дзе ўдзельнічаюць дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і МЗС. Таксама будзе ўдзельнічаць у цырымоніі ўзнагароджання Global Citizen Awards ад Atlantic Council і выступіць на мерапрыемстве міжнароднай супольнасці жанчын-лідарак Women Political Leaders.

У Нью-Ёрку на ўручэнні прэміі Вацлава Гавэла «Disturbing the Peace» будзе ўзнагароджаны адвакат і палітвязень Максім Знак.

«Ну і безумоўна цягам тыдня папярэдне запланаваныя шэраг сустрэч у розных фарматах з прадстаўнікамі дзяржаў — сябраў ААН, у тым ліку з тымі, з якімі звычайна няма прамых дыпламатычных каналаў, і таксама з новаабранымі лідарамі, напрыклад з новым прэм'ер-міністрам Канады», — дадае Кучынскі.

«Гэта будзе вельмі цяжкі, напружаны тыдзень. На 80‑й сесіі ААН наша задача ў процьме іншых сусветных праблем і крызісаў вярнуць Беларусь у цэнтр увагі. І таму, пакуль у Беларусі ёсць палітвязні, пакуль парушаюцца правы чалавека, наша прысутнасць у ААН — не раскоша, а абавязак».

24 верасня Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэнуцца з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку. 

Ці чакаецца візіт у іншыя гарады і сустрэча з камандай Трампа?

«Мы не плануем быць у Вашынгтоне падчас гэтага візіту, — адказвае Кучынскі. — Аднак я ў пастаянным кантакце з дарадцамі прззідэнта ЗША. Калі будуць наступныя крокі ці навіны — абавязкова паведамім».

Каментары15

  • Жора
    20.09.2025
    І смех і грэх, усе пытанні да цэнзара, які пільна дбае аб спакоі Ціханоўскай.
  • Рената
    20.09.2025
    І смех і грэх, сегодня суббота.
  • празрысты шар
    20.09.2025
    Спойлер: здымкі. Можа нават шмат.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць