Культура

«Белая Вежа» безь беларускамоўных спэктакляў

На тэатральным фэстывалі ў Берасьці пакажуць спэктаклі на пяці мовах. Беларускай сярод іх няма.

Адметнасьцю сёлетнага міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая Вежа» зьяўляецца адсутнасьць спэктакляў на беларускай мове.

Запрошаныя сёлета ў Берасьце пераважна расейскамоўныя тэатральныя калектывы. Апроч расейскамоўных твораў, у конкурснай праграме драматычныя тэатры пакажуць спэктаклі на польскай, славацкай, пэрсыдзкай, турэцкай мовах.

Міністэрства культуры Беларусі ўжо некалькі гадоў запар не знаходзіць сродкаў на правядзеньне фэстывалю. Сёлета ў фінансаваньні ўдзельнічае Пастаянны камітэт «Саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі».

Адпаведны й дэвіз, пад якім адбываецца фэстываль.

Вядомы беларускі драматург Сяргей Кавалёў:

Кавалёў: Фэстываль праходзіць пад дэвізам "Расейская культура ў краінах былога СССР". Гэты фэстываль прысьвечаны расейскай культуры. Можа таму й няма спэктакляў на беларускай мове. Хаця расейская клясыка ёсьць і па-беларуску. Фэстываль «Белая Вежа» самы буйны, але ёсьць яшчэ фэстывалі. У Магілёве моладзевы міжнародны фэстываль - сёлета адбудзецца другі раз. Фэстываль у Гомелі называецца "Славянскія сустрэчы". А ў канцы верасьня ў Маладэчне будзе міжнародны фэстываль монаспэктакляў. У Польшчы ў кожным горадзе ёсьць свой фэстываль, а ў некаторых па некалькі. У Любліне - два фэстывалі. На «Белую Вежу» трапляе больш клясыка, экспэрымэнты рэжысэрскія. Праблема мовы відавочная і для тэатраў, і для драматургаў. Усё менш драматургаў піша па-беларуску. Зараз арганізуюцца чытаньні беларускай драматургіі ў Любліне пры фэстывалі «Канфрантацыя». Арганізатары мелі клопат. А ў зборніку беларускай сучаснай драматургіі, які выходзіць у Варшаве, усе тэксты - пераклады з расейскай. Відавочная тэндэнцыя пераходу на расейскую мову. Гэтага не было яшчэ гадоў 10 назад, было, напэўна, пароўну.

У 11 Міжнародным фэстывалі „Белая Вежа» прымае ўдзел 21 дзяржава. Апроч суседніх краінаў, Бэльгія, Германія, Турцыя, Ізраіль, Іран, Паўднёвая Карэя. Будзе прадстаўлены нават сумесны аргентынска-балівійскі праект. За тыдзень плянуецца паказаць 25 драматычных і 24 лялечныя спэктаклі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

Аўтарка «боскага Зураба» рэкламуе сына сваёй сяброўкі з ЗША: «працавіты, не раздураны, свой бізнэс, свой дом»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»4

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць