Свет22

Трамп прыгразіў ХАМАСу пеклам, калі ён не здасца да вечара нядзелі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу выступіў з ультыматумам да палесцінскай групоўкі ХАМАС: яна павінна прыняць ягоны мірны план па Газе да 18:00 нядзелі па вашынгтонскім часе (01:00 панядзелка па мінскім).

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Калі гэтага не адбудзецца, Трамп заявіў, што супраць ХАМАС «разразіцца такое пекла, якога яшчэ ніхто не бачыў». Паводле яго, мір на Блізкім Усходзе будзе дасягнуты «так ці інакш».

«Пагадненне з ХАМАС павінна быць дасягнутае да шасці гадзін вечара нядзелі паводле вашынгтонскага часу, — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social. — Усе краіны падпісалі пагадненне! Калі гэта пагадненне апошняга шанцу не будзе дасягнута, супраць ХАМАС разразіцца такое пекла, якога яшчэ ніхто не бачыў. Мір на Блізкім Усходзе будзе дасягнуты так ці інакш».

Гэты план, які складаецца з 20 пунктаў, быў прадстаўлены разам з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху. Ён ужо атрымаў падтрымку Ізраіля і шырокае міжнароднае ўхваленне. Асноўныя яго ўмовы:

  • ХАМАС павінен вызваліць усіх 48 закладнікаў, якія яшчэ застаюцца ў палоне (з якіх каля 20, паводле звестак, яшчэ жывыя);
  • Баевікі павінны здаць зброю і адмовіцца ад улады ў Газе;
  • Ізраіль у адказ спыняе наступальныя дзеянні, выводзіць войскі з большай часткі сектара, вызваляе сотні палесцінскіх зняволеных і забяспечвае доступ гуманітарнай дапамогі;
  • Тэрыторыя Газы пераходзіць пад міжнароднае кіраванне, якое будуць кантраляваць Трамп і былы прэм’ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр;
  • Ранейшыя планы па прымусовым перасяленні палесцінцаў у іншыя краіны адкладаюцца.

У той жа час план не прадугледжвае далейшага аб’яднання Газы з Заходнім берагам у межах магчымай будучай палесцінскай дзяржавы.

Прадстаўнікі ХАМАС раней адзначалі, што некаторыя пункты дакумента яны лічаць непрымальнымі і патрабуюць перамоў, але не ўдакладнілі, пра якія менавіта гаворка. Групоўка працягвае настойваць, што гатовая вызваліць закладнікаў толькі ў абмен на поўны вывад ізраільскіх войскаў і працяглае спыненне агню. Біньямін Нетаньяху, аднак, цвёрда адхіліў гэтыя ўмовы, заявіўшы, што ХАМАС павінен безумоўна здацца і раззброіцца.

Сітуацыя застаецца напружанай: хоць значная частка кіраўніцтва ХАМАС у Газе ўжо знішчаная, групоўка працягвае кантраляваць асобныя тэрыторыі і здзяйсняе перыядычныя атакі супраць ізраільскіх войскаў.

Трамп спяшаецца завяршыць канфлікт і дамагчыся вызвалення закладнікаў да другой гадавіны маштабнага нападу ХАМАС на Ізраіль, якая прыпадае на гэты аўторак.

Каментары2

  • МАГАЗ
    04.10.2025
    Ну што ты так, донні? Трэба ж было два тыдні даць
  • Woodoo Cult
    04.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць