Грамадства11

Кіраўніцу аддзела продажаў сеткі крамаў ОМА асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Марына Куляшова працавала менеджарам і айцішніцай-тэсціроўшчыцай. Але яе затрымалі і асудзілі — магчыма, яна трапіла пад аблаву па справе Гаюна.

Марына Куляшова. Фота з яе Linkedin

Марыне Куляшовай 42 гады. Яна мінчанка. Пасля школы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент. Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Марына доўгі час працавала ў продажах і ў менеджменце. З 2007 па 2015 гады Куляшова была начальнікам аддзела ў «Белсталі» — гэта бізнэс, які вырабляе тэхнічнае абсталяванне і рэчы са шкла і металу. Пасля стала кіраўніком аддзела ў кампаніі, якія займаецца імпартам будаўнічных матэрыялаў. З 2017 года кіравала аддзелам продажаў у кампаніі «Арцізан», якая робіць вырабы са шкла. А з 2018 па 2022 была менеджарам у кампаніі «Дэка Плюс», дзе кіравала буйнымі праектамі, уключаючы запуск салона-крамы і будаўніцтва вытворча-складскіх комплексаў.

Пасля Куляшова вырашыла ўвайсці ў IT-сферу і прайшла прафесійнае навучанне па функцыянальным тэсціраванні. З кастрычніка 2022 па сакавік 2023 года яна працавала тэсціроўшчыцай у кампаніі a1qa.

Але ў красавіку 2023 года Марына вярнулася да сферы продажаў і кіравання на пасаду кіраўніка аддзела продажаў у кампаніі «ОМА», якая кіруе сеткай аднайменных крамаў у Мінску.

Марыну Куляшову асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Па часе яе пераслед супадае з хваляй асуджаных па справе Гаюна, але дакладная сутнасць абвінавачанняў невядомая.

Марыне прысудзілі хатнюю хімію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Дзядзя агент
    21.10.2025
    Як там iдзе упрычосыванiе i адцягiванiе фашрэжыма дзядзя пазьняк?

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць