Спорт

Беларусь — Латвія — 2:3

Паражэннем з лікам 2:3 (0:0, 0:2, 2:1) завяршыўся для зборнай Беларусі па хакеі першы таварыскі матч супраць Латвіі. Гульня прайшла 29 красавіка ў Рызе і была першай для новага трэнерскага штаба беларускай каманды пад кіраўніцтвам Эдуарда Занкаўца.

Паводле інфармацыі сайта Латвійскай федэрацыі хакея, шайбы закінулі: 0:1 — Робертс Букартс (23.02, асістэнты — Юрыс Шталс, Оскарс Цыбульскіс), 0:2 — Каспарс Даўгавіньш (35.27, пас — Екабс Рэдліхс), 1:2 — Аляксандр Радзінскі (43.12, у большасці, асістэнты — Андрэй Стась, Сяргей Дзямагін), 2:2 — Сяргей Дзямагін (44.57, пас — Андрэй Стась), 2:3 — Екабс Рэдліхс (49.23, у большасці, асістэнты — Юрыс Шталс, Сяргей Пячура).

За 57 секунд да канца трэцяга перыяду госці замянілі варатара Андрэя Мезіна шостым палявым гульцом, але гэта не прынесла ім поспеху.

«Гэта была першая наша гульня, дапускалі шмат памылак, — прыводзіць словы Занкаўца сайт Федэрацыі хакея Беларусі. — Адной з асноўных прычын пройгрышу лічу рэгулярныя страты шайбы ў сярэдняй зоне. Таксама нашу каманду падвялі выдаленні. Трэба гуляць больш дысцыплінавана. Тым не менш, спадабаўся настрой і жаданне, з якім гулялі мае падапечныя. Цяпер нам трэба дакладна разабраць гэты матч і ўстараніць усе промахі, якія былі дапушчаны. У гэтай гульні мне спадабалася, як дзейнічалі звенні Мялешка — Стась — Дзямагін і Дзямкоў — Кавыршын — Чупрыс».

Паводле слоў Занкаўца, неабходна павысіць рэалізацыю галявых момантаў і больш агрэсіўна дзейнічаць каля варот сапернікаў.

30 красавіка каманды сустрэнуцца зноў.

Абедзве зборныя рыхтуюцца да чэмпіянату свету, які стартуе ў Германіі 7 мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць