Грамадства

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

На Дзяды вялікая колькасць беларусаў наведвае могілкі, дзе спачываюць продкі. Традыцыйна іх узгадваюць і шануюць, прыносячы кветкі ці запальваючы свечкі ў памяць пра тых, каго ўжо няма. З нагоды Дзядоў Budzma.org расказала, якія могілкі ў Беларусі найбольш цікавыя ў плане гісторыі і архітэктуры.

1.jpg
Старадаўнія помнікі на Кальварыйскіх могілках. Фота: planetabelarus.by

Мінскія Кальварыйскія могілкі (вул. Кальварыйская, 45)

Кальварыя ці «Старыя» мінскія могілкі з 2001 года афіцыйна прызнаныя культурна-гістарычным помнікам міжнароднага значэння. Могілкі дзейнічаюць прыкладна з канца XVIII стагоддзя, але ёсць меркаванні, што гэта месца было абранае яшчэ ў 1745 годзе для каталіцкай Кальварыі (Крыжовага шляху) пры Кармеліцкім манастыры.

На тэрыторыі могілак знаходзіцца мноства старадаўніх надмагілляў, скульптур і помнікаў, выкананых у розных стылях, уключаючы класіцызм і мадэрн. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць сямейныя склепы, якіх налічваецца каля 30.

У цэнтры могілак знаходзіцца каталіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа, пабудаваны ў 1839 годзе на месцы больш старога драўлянага храма.

2.jpg
Кальварыйскія могілкі і касцёл. Фота: planetabelarus.by

Могілкі былі каталіцкімі толькі першапачаткова, з цягам часу на іх пачалі знаходзіць апошні спачын і прадстаўнікі іншых канфесій. Тут пахаваныя беларускі паэт Янка Лучына, мастак Ян Дамель, палітычны дзеяч Вацлаў Іваноўскі, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і яшчэ шмат выбітных беларусаў.

Не абышлі Кальварыйскія могілкі гарадскія пужалкі, быццам бы ноччу па тэрыторыі некропаля блукае здань маладой дзяўчыны, даўно спачылай у адным са скляпенняў. У адрозненні ад сучасных могілак, Кальварыя захавала дух старога некропаля з яго ўнікальнай планіроўкай, векавымі дрэвамі, гістарычнымі помнікамі і гісторыямі.

Гродзенскі «горад мёртвых» XVIII стагоддзя ( 4‑ты Падольны завулак)

«Гродзенскі некропаль» — самыя старыя гарадскія камунальныя могілкі ў Беларусі. Па гістарычнай і архітэктурнай каштоўнасці адмыслоўцы іх параўноўваюць з Лычакаўскімі ў Львове і могілкамі Росы ў Вільні. Гісторыкі неаднаразова звярталіся з просьбай уключыць некропаль у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Каталіцкія могілкі былі заснаваныя ў 1792 годзе, пасля таго як Сойм Рэчы Паспалітай забараніў пахаванні каля касцёлаў і ўнутры гарадскіх сцен.

mohilki-04.jpg
Гродзенскі некропаль
mohilki-02.jpg

Праваслаўная частка некропаля паўстала ўжо пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай, у 1800 годзе, калі ў горадзе з’явілася вялікая частка праваслаўнага прыезджага насельніцтва. Тут знайшла вечны спакой маці паэта Максіма Багдановіча — Марыя.

4.png
Магіла Марыі Багдановіч, маці Максіма Багдановіча

Наведвальнікаў і адмыслоўцаў не перастаюць здзіўляць разьбяныя каменныя манументы надмагілляў, многія з якіх створаныя ў майстэрнях XIX стагоддзя ўручную і ўяўляюць сабой творы мемарыяльнага мастацтва і архітэктуры.

На каталіцкіх могілках спачывае і адзін з выдатных разбяроў Гродна таго часу — Баляслаў Шышкевіч. Згодна з гарадской легендай, майстар сам зрабіў сабе манумент, калі даведаўся пра сваю хваробу.

5.jpg
Надмагілле разьбяра Баляслава Шышкевіча. Фота: poshyk.info

На каталіцкай частцы некропаля спачываюць многія вядомыя жыхары Гродна, уключаючы прадстаўнікоў шляхты, дзеячаў культуры, лекараў і вайскоўцаў: архітэктар Джузэпэ Сака, літаратарка Эліза Ажэшка і яе муж Станіслаў Нагорскі, вядомы ў тагачасным Гродна доктар Тэльгейм, заснавальнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі і шмат іншых вядомых жыхароў горада.

На тэрыторыі могілак амаль кожныя выхадныя праходзяць турыстычныя экскурсіі.

Пінск, некропаль ХІХ стагоддзя на вуліцы Спакойнай

Яўрэйскае насельніцтва Пінска мела асобныя могілкі ажно з 1556 года, гэтай грамадзе выдзеліў надзел у пачатку XVI стагоддзя пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч. Аднак у часы Другой сусветнай вайны, падчас нямецкай акупацыі могілкі брутальна знішчылі, помнікі (т. зв. мацэвы) выкарыстоўвалі пры будаўніцтве падмуркаў. Цяпер на месцы былых могілак знаходзіцца парк, а адзіную ацалелую мацэву перадалі ў мясцовы музей.

Так званым Старым пінскім могілкам пашчасціла больш, яны захаваліся да сённяшняга дня. У пачатку ХІХ стагоддзя пінчукоў-хрысціян пачалі хаваць на тэрыторыі, што знаходзілася каля паўночнай мяжы горада. Каталіцкія і праваслаўныя пахаванні падзяляў праезд, які стаў пазней часткай вуліцы Спакойная.

7.jpg
Могілкі на міжваенным плане горада. Фота з Вікіпедыі

Першыя магілы на каталіцкай частцы могілак адносяцца да пачатку XIX стагоддзя. Частка надмагілляў і агароджаў XIX — пачатку XX стагоддзя выкананая на высокім мастацкім узроўні з каштоўных матэрыялаў. Тут пахаваныя выхадцы з вядомых родаў Скірмунтаў, Агінскіх, Ордаў, Бутрымовічаў, вялікая колькасць мясцовых грамадска-палітычных дзеячаў і прадстаўнікоў духавенства.

8.jpg
Помнік прадстаўніку роду Бутрымовічаў. Фота: radzima.org

Актыўнае будаўніцтва і дэмаграфічны прырост у пасляваенныя дзесяцігоддзі сталі прычынай складанай сітуацыі, калі могілкі апынуліся ў глыбіні гарадской забудовы. Таму з 1961 па 1977 год могілкі выкарыстоўваліся паўторна: на месцы безназоўных магілаў і салдацкіх пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны рабілі новыя магілы. У 1977 годзе могілкі закрылі для пахаванняў, а ў 1993‑м надалі ім статус гістарычнай каштоўнасці.

Таямнічыя каменныя крыжы ў вёсцы Бабцы пад Докшыцамі

У вёсцы Бабцы непадалёк ад Докшыцаў у жніўні 2011 года каля вясковых могілак выявілі ўнікальную знаходку: на мясцовых могілках знайшлося каля 30 каменных крыжоў вышынёй ад 30 сантыметраў да амаль 2 метраў.

babcy.png
Каменныя крыжы ў Бабцах. Фота: planetabelarus.by

Існуе легенда, што знайшоў іх не абы-хто, а народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, вяртаючыся з родных Ушачаў у Мінск. Паэт нібыта вырашыў спыніцца па дарозе ў Бабцах, дзе яго чакала неверагоднае адкрыццё. Ён быў так зачараваны ўбачаным, што праз пэўны час прысвяціў гэтаму месцу верш:

У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі.

Калі багоў даўніны
Расцілі —
Адцялі рукі,
І сталі крыжамі яны,
Сакральныя помнікі-рухі.

Тут часу зацішна яшчэ.
Збіраюцца здані з адхонаў.
І камень сцюдзёна пячэ
Сузор’е паганскіх пісьмёнаў.

Дакладнае прызначэнне і час іх узвядзення пакуль адмыслоўцамі не вызначаныя. Хутчэй за ўсё, яны былі ўсталяваныя тут у якасці надмагільных камянёў прыкладна ў часы Сярэднявечча.

Яўрэйскія могілкі ХІІІ стагоддзя ў вёсцы Сапоцкін на Гродзеншчыне

Могілкі маюць выключную гістарычную каштоўнасць, бо тут знаходзіцца адно з самых ранніх пахаванняў у Беларусі, датаванае 1278 годам! Дакладных звестак пра тое, колькі памерлых тут спачывае, няма. Паводле звестак даследчыкаў іўдаізму і краязнаўцаў, усяго захавалася каля сотні помнікаў. На некаторых плітах праглядаецца тэкст, але прачытаць яго ўжо амаль немагчыма.

11.jpg
Старажытная яўрэйская мацэва ў Сапоцкіне. Фота: grodnonews.by

Да 2000 года могілкі знаходзіліся ў занядбаным стане і былі закінутыя. Аднавілі могілкі пры падтрымцы Майкла Лозмана, стаматолага з ЗША, чый бацька быў родам з Сапоцкіна, але за часамі Другой сусветнай вайны пакінуў роднае мястэчка. У праекце па ўпарадкаванні ўдзельнічалі амерыканскія студэнты і мясцовыя валанцёры, якія не толькі аднавілі надмагіллі, але і ўсталявалі на некаторых з іх металічныя зоркі Давіда ў знак памяці.

12.jpg
Уваходная брама на найстарэйшыя яўрэйскія могілкі. Фота: grodnonews.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць