Грамадства11

Польскі міністр: Польшча з’яўляецца адной з галоўных мэт для беларускіх спецслужбаў

«Гэта спецыялізацыя беларусаў, і, вядома, для расейцаў гэта таксама вельмі важны напрамак», — сказаў Томаш Семоняк.

Скрыншот трансляцыі

Польшча з’яўляецца адной з галоўных мэт для беларускіх спецслужбаў. Такое меркаванне ў ранішнім эфіры RMF24 выказаў міністр — каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Семоняк, паведамляе Reform.news.

«Так, мы ведаем, што, асабліва для Беларусі, Польшча з’яўляецца адной з асноўных мэт. Тамтэйшыя спецслужбы сканцэнтраваны на Польшчы. Гэта спецыялізацыя беларускіх спецслужбаў, і, вядома, для расійскіх спецслужбаў гэта таксама вельмі важны напрамак», — сказаў ён.

Ён нагадаў, што ў Польшчы затрыманыя 55 чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі, у тым ліку ў падрыхтоўцы дыверсій. Па яго словах, у асноўным гэта грамадзяне Украіны з усходняй часткі краіны. Іх вярбуюць праз Telegram, прапаноўваючы за выкананне заданняў сумы ў некалькі тысяч еўра.

«Гэта выключна складаная задача для службаў контрразведкі, таму што гэта не традыцыйныя агенты… Ведаю, што яны могуць нават не ведаць, для каго працуюць», — адзначыў міністр.

Па яго словах, ёсць выпадкі супрацоўніцтва з расійскімі спецслужбамі палякаў, беларусаў. Адзін з затрыманых — грамадзянін Калумбіі.

У Семоняка падчас эфіру таксама пацікавіліся, ці займаюцца польскія спецслужбы фактам прысуджэння палітыку Гжэгажу Браўну прэміі імя Эміля Чэчкі ў Беларусі. Міністр ухіліўся ад прамога адказу.

«Мы расследуем усё, што звязана з спробамі Беларусі або Расіі ўплываць на польскае грамадскае жыццё. Я магу так у цэлым адказаць на гэтае пытанне. Але Гжэгаж Браўн, калі выступае, кажа, паводзіць сябе так — не хачу яго абвінавачваць у злачынстве — але, я сказаў бы, так, быццам яго каардынуюць з-за межаў Польшчы», — сказаў Семоняк.

Ён нагадаў, што ў Гжэгажа Браўна ўжо ёсць юрыдычныя праблемы з-за раней выстаўленых супраць яго абвінавачванняў.

«Аднак, вядома, па згаданых вамі прычынах, мы ўважліва сочым за ўсім, што можа быць крыніцай натхнення з Усходу ў яго дзеяннях. Такое натхненне магчыма. Сам ён не адмаўляе гэтых розных сувязяў і кантактаў. Падобную інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце, але, вядома, заўсёды трэба адрозніваць дурныя, зламысныя або скандальныя погляды ад варожага натхнення», — дадаў міністр.

Каментары1

  • Наклейки PANINI
    06.11.2025
    А рыбно-молочный король из Бреста продолжает ездить в Варшаву после запрета, пане Томаш?

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць