Грамадства11

Карціны з калекцыі Віктара Бабарыкі зноў спрабуюць прадаць

На аўкцыён паўторна выставілі частку калекцыі карцін Віктара Бабарыкі. Аб'явы апублікаваныя на сайце «БелЮрЗабеспячэння», заўважыла «Люстэрка».

Калаж з фота з сайта e-auction.by

Шэсць карцін з калекцыі палітзняволенага Віктара Бабарыкі прададуць з малатка 25 лістапада.

Сярод іх творы «Арлекін» і «Букет кветак» французска-польскага мастака Яўгена Зака. Стартавая цана першай — 79 449 рублёў, другой — 52 966. А таксама «Пейзаж» Міхаіла Кікоіна, карціну будуць прадаваць ад 45 021 рубля. І яго ж «Яблыні» — за 39 724. Працу мастака Парыжскай школы з Беларусі Восіпа Любіча «Тэатральная ложа», напісаную прыкладна ў 1925 годзе, выставілі ад 15 889 рублёў.

Калекцыю экс-банкіра ўжо спрабавалі прадаць у кастрычніку. Агульны стартавы кошт 19 твораў мастацтва быў каля 344 тысяч рублёў.

Частку карцін — найбольш танныя — тады прадалі.

Экс-старшыню праўлення «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыку прысудзілі 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары1

  • Ёсік
    14.11.2025
    Не нажарэціся ўсё. Лукашэнка, ты сьцьвярджаеш, што спадар Віктар злодзей эканамічнага напрамку, хабарнік і г.д. Калі так, чаму астатнія хабарнікі, частку з якіх ты сам прызначыў на пасады, не адбываюць пакараньне, так, як яго адбывае Бабарыка? Па.куднік ты хлусьлівы, атрымаеш ты шчэ сваё за зьдзек над беларусамі.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць