Грамадства22

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі

Інга Ругінене кажа, што Літва ўжо ведае, як кантраляваць пагрозу, якую нясуць кантрабандныя паветраныя шары, аднак падкрэслівае, што краіна павінна быць падрыхтаваная да новых выклікаў, паведамляе LRT.

Фота: VSAT

«У абарончай сферы мы павінны так хутка рэагаваць і быць рухомымі, каб ісці на роўні з тэхналогіямі. Сёння мы падрыхтаваліся да аднаго, заўтра іншая пагроза», — у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Таліне сказала прэм’ер-міністр Літвы.

«Сёння можам сказаць, што паветраныя шары кантраляваныя, мы ўжо ведаем, што гэта такое і як гэта працуе», — дадала яна.

Па словах Інгі Ругінене, пагрозы пастаянна змяняюцца, таму для таго, каб адбіць новыя выклікі, даводзіцца змяняць прыярытэты.

«Калі некалькі гадоў таму мы гаварылі пра адны рэчы, то сёння, без сумневу, пагроза зыходзіць з паветра, мы гэта выдатна разумеем», — сказала прэм’ер. «Прыярытэт павінен быць паветранай абароне, пачынаючы ад дэтэкцыі і іншых сістэм. (…) Сёння ўсе абарончыя рашэнні сканцэнтраваныя менавіта на гэтым», — заявіла яна.

Паводле Ругінене, усе тры балтыйскія краіны прыстасоўваюцца да пагроз, што ўзнікаюць.

«Сёння ёсць гэта, заўтра, калі сітуацыя зменіцца, мы — усе тры балтыйскія краіны — гатовыя зноў перакласці прыярытэты і рэагаваць на рэаліі сённяшняга дня», — сказала кіраўнік урада.

Так яна казала ў пятніцу падчас візіту ў сталіцу Эстоніі, дзе сустрэлася з эстонскім прэм’ерам Крыстэнам Міхалам.

Каментары2

  • Жыве Літва!
    14.11.2025
    Не існуе ніякіх пагроз. Мы проста вернем Літву ў мяжы да акупацыі расейскай імперыяй. Літве будзе звацца Літвою. Мова Літвы будзе рускаю як і мове канстытуцыі Літвы. Гербам будзе літоўская "Пагоня". Сталіцаю будзе Вільня. Жамойцкія будзе стараствам. Усё будзе,як то было й мае быць!
  • uss
    14.11.2025
    Жыве Літва! , единственное место куда Ванюха, храбрец, можешь вернуться это в русский окоп под Покровском.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»30

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць