Свет1212

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт

Сустрэча прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца з вучнямі старэйшых класаў гімназіі ў горадзе Попрад прайшла вельмі напружана. Гэта была другая спроба прачытаць ім лекцыю па знешняй палітыцы — першую адмянілі пасля таго, як вучань напісаў перад школай крытычны надпіс крэйдай, піша выданне Trnavak.

Фота: trnavak.sk

Падчас лекцыі Фіца шмат гаварыў пра Расію, некалькі разоў згадваў Пуціна і нават параіў маладым, калі яны хочуць нечага ад расійскага лідара, «назбіраць грошай і паехаць задаць яму пытанні асабіста». Ён таксама папракаў вучняў за тое, што яны прыйшлі на сустрэчу ў чорнай вопратцы, што было іх ціхім пратэстам.

Сітуацыя абвастрылася, калі Фіца загаварыў пра вайну ва Украіне. Ён сказаў: «Калі вы такія героі і за тую вайну — дык ідзіце туды ваяваць». Пасля гэтых слоў многія вучні падняліся, пачалі звінець ключамі (традыцыйны славацкі сімвал пратэсту) і выйшлі з залы. Адзін вучань трымаў пры гэтым украінскі сцяг. Фіца адказаў на шум словамі: «Ну то звініце ключамі».

Пасля таго, як відэа і сведчанні вучняў разышліся па сацсетках, Фіца заявіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што тыя, хто «не хацеў слухаць», пайшлі, але на іх месца прыйшлі іншыя, гатовыя да дыскусіі.

Гэтая падзея стала працягам больш шырокага канфлікту: раней вучань Міхал быў выкліканы на допыт за надпіс крэйдай з крытыкай прэм’ера, што выклікала пратэсты ва ўсёй краіне. У Попрадзе ў дзень сустрэчы напружанасць адчувалася з самай раніцы, нават перад уваходам у будынак адбываліся канфлікты. Вучні чакалі Фіца ў чорнай вопратцы ў знак нязгоды з яго палітыкай і паводзінамі.

Каментары12

  • Это
    16.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Недзе я гэта чуў
    16.11.2025
    Вы яшчэ маладыя! І не разумееце геапалітычную сітуацыю! Вам адразу ўсяго хочацца
  • Аналитик
    16.11.2025
    В Европе демократия, там нельзя так, как в Беларуси, читать дебильные лекции на три часа и говорить "Я вам вообще Интернет отрублю на". Фицо получит за это, как минимум критику

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць