17 лістапада мінакі заўважылі цела мужчыны каля Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на праспекце Пераможцаў у Мінску. Фота з месца здарэння хутка з’явілася ў сеціве, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Следчы камітэт паведаміў, што нічога надзвычайнага не адбылося. Як аказалася, памёр 86‑гадовы мужчына, і ягоная смерць не звязаная з крымінальнымі абставінамі.
Праверку па факце смерці вядзе Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэта Мінска.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары