Роздумы беспрацоўнага інквізітара. Блог бр. Пётры55

У чым сакрэт «рыма-каталіцкай педафіліі»?

Якім цудам такі строгі ў пытаннях сэксуальнай этыкі Касцёл стаў ледзь не манапалістам сэксуальных дэвіяцый?

Вось ужо каторы год многія католікі і сімпатыкі каталіцызму прабываюць у стане недаўмення: у чым сакрэт «рыма-каталіцкай педафіліі»? Якім цудам такі строгі ў пытаннях сэксуальнай этыкі Касцёл стаў ледзь не манапалістам сэксуальных дэвіяцый?

Паспрабую раскрыць гэты «сакрэт», разбіваючы яго на тры «міні-сакрэты».

Першы міні-сакрэт: Да нядаўняга часу ўлады Касцёла былі перакананы, што перамагчы педафілію і іншыя сэксуальныя злоўжыванні яны змогуць уласнымі сіламі. Заўважыць пры гэтым трэба, што — насуперак інсінуацыям каталіцкіх і некаталіцкіх дэмаскатараў — гэтая барацьба была даволі рашучай, прынамсі настолькі, наколькі дазвалялі «ўнутрыкасцёльныя рэсурсы». Згадайма, што ўжо з часоў Бэнэдыкта XIV (XVIII ст.) кожны вернік быў «у сумленні абавязаны» паведаміць вышэйшыя касцёльныя органы пра факт сэксуальнага дамагальніцтва з боку духоўнай асобы, асабліва калі нешта такое адбывалася падчас споведзі. Выдадзеная ў 1962 годзе інструкцыя Crimen sollicitationis прадпісвала працэдуры дзеянняў, якія вышэйшыя духоўныя ўлады павінны прадпрыняць у выпадку атрымання скаргі на святара ў звязку з «саліцытацыяй». У залежнасці ад цяжару правіны прадугледжваліся розныя пакаранні, уключна з пазбаўленнем святарскага сану.

Кароткі каментар: Думаю, не так цяжка зразумець, чаму верхавества Касцёла імкнулася ўласнымі сіламі, без ангажавання свецкіх уладаў, змагацца з праблемамі сэксуальнага характару сярод духавества. Спосаб насвятлення гэтых спраў многімі медыямі сёння — стасаванне totum pro parte (цэлае замест частковага), выпадкі ачарнення невінаватых святароў, крэаванне іміджу Касцёла як суцэльна дэмаралізаванай інстытуцыі — сведчыць аб тым, што яно мела прынамсі частковую рацыю. Так, гледзячы на ўсё гэта з перспектывы часу, узважыўшы розныя «за» і «супраць», можам сказаць, што тактыка вырашэння праблемы без супрацы са свецкімі інстытуцыямі была памылковай, бо, па-першае, унутрыкасцёльныя рычагі ўздзеяння ўсё ж вельмі абмежаваны, асабліва ў плане пеналізацыі злачынства, а па-другое, не кожны біскуп быў схільны ўсур’ёз трактаваць тыя ці іншыя абвінавачанні і задзейнічаць усе наяўныя ў яго сродкі дзеля прадухілення злачынстваў і належнага пакарання вінаватых. Таму ў найгоршым выпадку можам казаць пра наіўнасць касцёльных уладаў, хоць і гэта не відавочна, бо гэта цяпер мы ўсе «не-наіўныя», аднак яшчэ трыццаць-сорак гадоў таму людзі не валодалі дастатковай ведай пра ўстойлівасць і дынаміку дэвіяцыйных схільнасцяў.

Другі міні-сакрэт: Касцёл заўжды верыў у апраўданасць і дзейснасць г.зв. poena medicinalis («лячэбнае пакаранне»). Гэта значыць, зыходзіў з прынцыпу, што пакаранне павінна быць сродкам, а не мэтай. За такім падыходам стаіць вера ў тое, што чалавек па сваёй прыродзе добры і што заўжды яму трэба даць шанец навярнуцца і рэабілітавацца ў вачах супольнасці. Гэты прынцып прымяняўся таксама да святароў, якія былі злоўлены на правінах сэксуальнага характару. І зноў жа: з перспектывы часу, валодаючы даволі прасунутай псіхалагічнай ведай і навучаныя горкім досведам, мы можам казаць, што, на жаль, у дачыненні да многіх сэксуальных дэвіянтаў касцёльная poena medicinalis, нават калі і прымянялася, была недастатковай. Аказалася, што патрэбны такія тэрапеўтычныя або/і каральныя захады, якія выходзяць па-за кампетэнцыі і ўладныя рэсурсы Касцёла.

Трэці міні-сакрэт: Мас-медыі паспяхова спладзілі стэрэатып Касцёла як «гнязда педафіліі» перадусім дзякуючы спрашчэнням у апісанні фактаў і стасаванні рыторыкі падазрэнняў. Цікавыя ў гэтым плане назіранні прафесара Філіпа Джэнкінса (Penn State University), шматгадовага даследніка праблемы сэксуальных злоўжыванняў у рыма-каталіцкім Касцёле. Ён апавядае, што, прыкладам, у Шыкагскай архіядыцэзіі ў выніку адмысловых даследаванняў было выкрыта, што спасярод 2 200 святароў наконт 40 маюцца сур’ёзныя падазрэнні ў сэксуальным выкарыстоўванні малалетніх. Гэта — ні многа, ні мала — 1,8%. Але ўвага: спасярод гэтых 40 толькі адзін святар мог быць закваліфікаваны як «педафіл», паколькі астатнія мелі сэксуальныя кантакты з асобамі ва ўзросце 16–17 і болей гадоў. «Такія стасункі хутчэй за ўсё таксама падлягаюць крымінальнай адказнасці — піша праф. Джэнкінс — і, бясспрэчна, з’яўляюцца амаральнымі і грахоўнымі, але яны не маюць характару безлітоснага, эксплуататыўнага выкарыстання дзяцей».

Шыкагская архідыяцэзія паслужыла тут як case study, грунтоўнае вывучэнне аднаго выпадку, мэтай якога ёсць прапанаванне зыходных гіпотэз адносна ўсіх астатніх аналагічных выпадкаў. Прапорцыі, вядома ж, могуць нязначна адрознівацца ў розных краінах і кантынентах, але няма ніякіх падстаў, каб педафілію ў Касцёле кваліфікаваць як нейкую эпідэмію ці пандэмію.

Назіранне амерыканскага эксперта прыведзена тут зусім не для таго, каб апраўдваць святароў, якія дапусціліся ганебных учынкаў. Нават калі святар практыкуе сэкс з дарослымі асобамі і пры ўзаемнай згодзе, гэта непрымальна з маральнага і кананічнага гледзішча, а тым больш калі ў такія стасункі ангажуе асоб з яшчэ не сфармаванай да канца псіхікай. Мэтай тут было паказаць механізм крэавання вобразу Касцёла як нейкай фабрыкі педафіліі. Газеты ды сеціўныя рэсурсы часцяком аздабляюць загалоўкі сваіх артыкулаў пры дапамозе слоў тыпу «ксёндз-педафіл», хоць пры больш уважлівым чытанні выясняецца, што гаворка ідзе пра сэкс з асобамі сярэдне- або познепадлеткавага ўзросту (а гэта не педафілія, а эфэбафілія — зусім іншая псіхіятрычна-крыміналістычная катэгорыя). У свядомасці ж чытачоў (многія абмяжоўваюцца чытаннем загалоўкаў і падзагалоўкаў) дамінантным застаецца загалоўкавы пасыл, а не «сухія факты» ў тэксце. Пазней гэты «медыя-факт» пачынае функцыянаваць як факт аўтэнтычны, затым абагульняецца і прыпісваецца ўсім альбо большасці дадзенай супольнасці. З такім разгулам індукцыйнай сафістыкі ўсё насельніцтва Зямлі трэба было б акрэсліць «педафільскім».

Гэты тэкст з’яўляецца часткай артыкула «Папа Бэнэдыкт і яго крытыкі»

У міжчассі прачытаў на svaboda.org пад тэкстам гутаркі са мной Сяргея Абламейкі, што «адзін высокапастаўлены сьвятар, які не пажадаў называць сваё імя, сказаў літаральна наступнае: «Мы не даём камэнтароў, таму што пакуль гэтая тэма нас не датычыць. Спадзяюся, што і ўвогуле ніколі ня будзе датычыць». Што ж, праблемы паўсюднага Касцёла нас «не датычаць». То, можа, гэта не наш Касцёл?…

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе... не бачу сімвалы
  

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек2

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»18

Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце24

У Гродне п'яны кіроўца маршруткі вёз 13 пасажыраў

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла69

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек2

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Галоўнае
Усе навіны →