Грамадства

Ствараецца дэпартамент «Белсельгаснагляд»

Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ № 236 «Аб стварэнні дэпартамента «Белсельгаснагляд» і ўнясенні дапаўнення і змяненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта, згодна з дакументам, у Мінсельгасхарчы будзе створаны дэпартамент «Белсельгаснагляд» з правамі юрыдычнай асобы і ў межах існуючай колькасці і сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне тэрытарыяльных органаў гэтага міністэрства.

У падначаленне дэпартаменту перадаюцца падведамасныя Мінсельгасхарчу арганізацыі, якія ажыццяўляюць кантралюючыя функцыі: ГУ «Беларускае ўпраўленне дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай мяжы і транспарце», ГУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі, а таксама РУ «Дзяржаўная хлебная інспекцыя». Дэпартаменту таксама будзе падначалена стваранае Мінсельгасхарчам ГУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па ветэрынарным наглядзе» з яго тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ў абласцях.

Як пракаментавала прэс‑служба, аналіз дзеючай у краіне сістэмы кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы ветэрынарыі, насенняводства, каранціну і аховы раслін, якасцю харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў паказвае, што «ў сферы сельгасвытворчасці асобныя функцыі дзяржаўнага кантролю і нагляду на ўсіх узроўнях кіравання сумешчаныя з выканаўчымі або рэгулюючымі функцыямі». «Такі кантроль з’яўляецца неэфектыўным і не ў поўнай меры садзейнічае стварэнню ўмоў для вытворчасці бяспечных для здароўя чалавека харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, прывядзенню паказчыкаў іх якасці і бяспекі ў адпаведнасць з рэкамендацыямі міжнародных арганізацый і краін — гандлёвых партнёраў», — зазначае прэс‑служба.

Апрача таго, павелічэнне патоку транзіту праз тэрыторыю Беларусі харчавання, сельскагаспадарчай сыравіны, жывёл і птушкі вымагае стварэння надзейнай сучаснай сістэмы кантролю, скіраванай на прадухіленне пранікнення на ўнутраны рынак няякаснай і генна‑мадыфікаванай прадукцыі, гаворыцца ў паведамленні.

Чакаецца, што рэалізацыя ўказа дазволіць стварыць у краіне «цэласную сістэму дзяржаўнага кантролю і нагляду ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць