Здарэнні33

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса

3 снежня гарадскі суд у Празе пачаў разглядаць справу 40‑гадовага грамадзяніна Чэхіі Пятра Зэманэка. Яму пагражае да 20 гадоў турмы па абвінавачанні ў замаху на забойства па нацыянальных матывах, піша Радыё Свабода.

Так паліцыя і пракуратура тлумачылі інцыдэнт, які адбыўся ў сакавіку 2025 году ў Празе. Паводле версіі следства, Зэманэк тады п’яным ішоў па вуліцы, калі ўбачыў каля прадуктовай крамы двух мужчын — украінца і беларуса, якія размаўлялі па-руску.

Абвінавачаны палічыў, што гэта ўкраінская мова, і пачаў абражаць незнаёмцаў, плюнуўшы ў аднаго з іх.

Прыяцелі спыталі ў яго, ці з'яўляецца ён нацыяналістам ці расістам. У адказ на гэта Зэманэк пачаў ускідваць руку ў нацысцкім прывітанні і крычаць «Sieg Heil» і «Heil Hitler», паведамляе чэшкі партал Novinky.

Пасля ён двойчы ўдарыў беларуса і са словамі: «Так, я вас заб’ю. Зараз пайду вазьму нож і пісталет», накіраваўся ў свой пакой у інтэрнаце.

Замежнікі перамясціліся на найбліжэйшую чыгуначную станцыю Praha-Radotín і стаялі на платформе ў чаканні цягніка. Зэманэк знайшоў іх і працягнуў крыкі і пагрозы. Пазней Зэманэк стукнуў нагой аднаго мужчыну, а затым пачаў біць кулакамі другога, выцягнуў складны нож і ўторкнуў яго беларусу ў грудзі на 10 сантыметраў. Жыццё пацярпелага выратавала аператыўная дастаўка ў шпіталь і тэрміновая аперацыя.

Падчас першага судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў факт нападу, але адпрэчыў нацыянальны матыў. Паводле яго слоў, у той вечар ён вяртаўся з футбольнага матчу і моцна выпіў (каля 10 кубкаў піва і бутэльку моцнага алкаголю), таму амаль нічога не памятае.

«Мне шкада, што ўсе мы аказаліся тут. Мне шкада, што гэта адбылося. Я адчуваю сябе вінаватым, але не згодны з прававой кваліфікацыяй», — сказаў Зэманэк.

Ён абверг, што напаў на незнаёмцаў з-за таго, што яны замежнікі, а спускавым механізмам канфлікту сталі ўзаемныя абразы.

Адвакат падсуднага далей дапоўніў, што інцыдэнт не быў замахам на забойства з папярэднім абдумваннем ці нацыянальным ці этнічным матывам.

«Мой кліент ніколі не меў праблем з законам па расавых ці этнічных прычынах. У яго мноства знаёмых і калегаў сярод замежнікаў, у тым ліку ўкраінцаў», — заявіў абаронца.

Зэманэк прызнаўся, што раней уваходзіў у групоўку фанатаў пражскага футбольнага клюба «Спарта», але катэгарычна адпрэчыў, што мае дачыненне да фашысцкага ці нацысцкага руху.

Акрамя замаху на забойства Зэманэк абвінавачваецца яшчэ па двух артыкулах — хуліганства і выказванне сімпатыі да руху, накіраванага на прыгнечанне правоў і свабод чалавека.

Ён раскаяўся ў зробленым і адправіў ліст з прабачэннямі пацярпеламу. Той у якасці кампенсацыі за прычыненую шкоду патрабуе 340 тысяч крон (14 тысяч еўра).

Галоўнае паседжанне па справе адбудзецца на наступным тыдні.

Каментары3

  • Барадзед
    04.12.2025
    Гуляйте по Праге в кожаных куртках или ватных телогрейках - пистолетов у них нет, а ножом куртку не проткнешь. Можете даже плюнуть им в лыч в ответ и обозвать педерастами.
  • Ёсік
    04.12.2025
    П'яны ў га.но пінаў, як хацеў беларуса й украінцы, а тыя нічым не адказалі? Во памяркоўнасьць ці пакорлівасьць?
  • памяркоўная гародніна
    05.12.2025
    Удваіх не змаглі даць рады аднаму п'янаму былосу?

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі73

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

У Мінску «хуткая» сутыкнулася з аўтобусам

ЗША і краіны Еўропы падрыхтавалі прапановы плана падтрымкі Украіны пасля вайны1

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства22

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі73

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць