Грамадства55

Летась беларускія каталікі атрымалі двух новых біскупаў. Іх стыль і паводзіны вельмі адрозніваюцца ад таго, што прывыклі бачыць

Абодва біскупы, прызначаныя ў 2024 годзе, — Уладзімір Гуляй, які стаў біскупам Гродзенскім, і Андрэй Зноска, які застаецца дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, прыцягваюць да сябе больш увагі, чым іншыя іерархі, дзякуючы большай медыйнасці, адзначае Katolik.life.

Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
Біскупы Уладзімір Гуляй і Андрэй Зноска

За час служэння двух «новых» каталіцкіх біскупаў Беларусі ў вернікаў ужо склалася ўражанне пра іх стыль, які заўважна адрозніваецца ад стылю больш старэйшых іерархаў.

Часам кантраст «новага» і «старога» стылю вельмі заўважны на здымках біскупаў.

Андрэй Зноска і біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка

І Уладзімір Гуляй, і Андрэй Зноска маюць старонкі ў інстаграме і актыўна іх абнаўляюць.

Якімі бачаць біскупаў вернікі праз іх паблікі? Заўважна, што яны імкнуцца быць больш «чалавечнымі», блізкімі да людзей.

Відэазвароты біскупа Гуляя — пранікнёныя, цёплыя, часта з усмешкай. Яшчэ часцей на фота ўсміхаецца біскуп Зноска. І абодва іерархі часам пазіруюць на фота з жэстамі лайкаў, пінскі іерарх — сардэчак (апошнім часам радзей). 

Многім гэта падабаецца, хоць і не ўсе вернікі лічаць, што такі стыль пасуе біскупам. Але выглядае, што іерархі імкнуцца выглядаць сучаснымі, каб прыцягваць да сябе моладзь. Біскуп Гродзенскі нават граў на барабане падчас канцэрта праслаўлення.

Відаць, вялікую частку моладзі гэта сапраўды прыцягвае, аднак у той жа час, паводле апошніх тэндэнцый, у цяперашняй моладзі расце запыт на класічнасць, што найлепей паказвае сітуацыя ў Францыі.

Там назіраецца бум навяртанняў сярод маладых людзей і вялікі попыт на «класічную імшу», грыгарыянскія спевы, курсы пры кляштарах.

У Беларусі таксама — некаторыя маладыя людзі нават выказваюць пажаданне ўдзельнічаць у Трыдэнцкай святой імшы (якая вядзецца па-лацінску і з захаваннем некаторых элементаў абраднасці, уласцівым Каталіцкай царкве да рэформаў 1960‑х гадоў).

Многія лічаць, што біскупам — разам з адкрытасцю і добразычлівасцю — пасуе таксама класічная строгасць. І «новыя» біскупы такім настроям таксама аддаюць даніну.

Так, неабходную строгасць яны захоўваюць падчас святых імшаў, на афіцыйных мерапрыемствах, абодва здзяйсняюць шмат візітаў у парафіі. Біскуп Зноска імкнецца таксама знаёміць падпісчыкаў з культурнымі і гістарычнымі адметнасцямі рэгіёну, смела гаворыць пра негатыўны ўплыў на Царкву савецкай дзяржавы.

У Пінскай дыяцэзіі некаторыя святары выказваюць надзею, што візіты ў парафіі не будуць аднаразовымі акцыямі і пачнуць прыносіць не толькі матэрыяльныя выдаткі, але і дапамогу ў вырашэнні праблем. Увогуле ад «новых» біскупаў падчас наведвання імі парафій працягваюць чакаць не толькі добрых усмешак, але і ўцягнутасці ў праблемы супольнасцяў, парафіяльных святароў.

Каментары5

  • Рыгор
    06.12.2025
    Гуляй пры тым вельмі капліментарна выказваўся на адрас бязбожнай улады.
  • Asd
    06.12.2025
    Вясёлыя…
  • Молодой
    06.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць