Меркаванні44

Кантора піша

Палітыка на 99% складаецца з піяру. Апанэнты ўлады нават свае сьціплыя магчымасьці ў гэтай галіне выкарыстоўваюць у лепшым выпадку з каэфіцыэнтам карыснага дзеяньня паравоза.

Дзяржаўная машына працуе някідка, але мэтадычна. Вось падцыравалі выбарчае заканадаўства, мяркуюць борзьдзенька прагнаць праект праз парлямэнт на пачатку восеньскай сэсіі. Апазыцыю шчыльней абкладаюць чырвонымі сьцяжкамі. Гэта тычыцца вылучэньня назіральнікаў, сустрэчаў з выбаршчыкамі, выкарыстаньня замежных сродкаў... Неўпрыкмет шліфуецца артыкул за артыкулам. Кантора піша!

Дзівіць ня гэта, а анэмічная рэакцыя апанэнтаў улады. Адзін лідэр празорліва дэкляруе, што "ўлада баіцца пранікненьня непажаданых элемэнтаў у мясцовыя саветы". Іншы, якога лічаць галоўным канкурэнтам першага, кажа, што "нам абсалютна ўсё адно", бо "ёсьць намер выкарыстаць выбарчую кампанію для вырашэньня сваіх задачаў".

Але ж пракрустаў ложак юрыдычных навэлаў рыхтуецца ня толькі пад "малазначныя" мясцовыя, а пад усе наступныя выбары! Пра дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства даўно дзяўбе Эўропа. Пад гэтым лёзунгам галадалі пазалетась дэпутаты з групы "Рэспубліка". І вось фінал: "нам абсалютна ўсё адно"! За што змагаліся, панове рэвалюцыянэры?

Вожыку зразумела, што дэмакратычныя папраўкі не прапусьцяць. Але ж сёньня у Доме ўраду могуць сказаць, што нам нічога і не прапаноўвалі...

Палітыка на 99% складаецца з піяру. Апанэнты ўлады нават свае сьціплыя магчымасьці ў гэтай галіне выкарыстоўваюць у лепшым выпадку з каэфіцыентам карыснага дзеяння паравоза.

На думку палітоляга Валера Карбалевіча, апазыцыі не стае хуткай і дасьціпнай рэакцыі ў тых выпадках, калі ўлада сядае ў лужыну. А такіх выпадкаў, кажа экспэрт, за апошнія месяцы было багата. Напрыклад, завал на "Беларуськаліі" пасьля таго як "наверсе" вырашылі гандляваць угнаеньнямі без прыліпалаў-пасярэднікаў... (зусім па Швэйку: усё ішло добра, пакуль не ўмяшаўся генэральны штаб). Ці нядаўняя нашумелая бойка ў электрычцы, калі "вартавыя правапарадку", надта крутыя супраць падлеткаў са значкамі, выявілі поўную бездапаможнасьць... У такіх выпадках дасьціпныя камэнтары з вуснаў лідэраў апазыцыі маглі б мець шырокі розгалас нават сярод апалітычнай публікі.

Тое ж тычыцца і зьменаў ў выбарчае заканадаўства. Тут улада дала маху. Раней было табу (маўляў, недарэчы чапаць законы перад чарговай кампаніяй), цяпер жа ЦВК гатовы перашыхтавацца на маршы (натуральна, трэба ж хаця б з закону аб прэзыдэнце выкрасьліць недагляд – згадку пра ліміт двух тэрмінаў!). На думку юрыста і праваабаронцы Міхаіла Пастухова, цяперашняе варушэньне заканадаўцаў можна было б скарыстаць дзеля прапаганды дэмакратычных зьменаў у Выбарчы кодэкс. У апазыцыйных штабах даўно маюцца адпаведныя напрацоўкі. Адно што прыгожа іх спакаваць – у прамым і пераносным сэнсе – ды пад бліцамі фотарэпартэраў занесьці на паштамт ці да дзьвярэй Дому ураду. Хай тады ўлада тлумачыць, чаму ёй гэтыя папраўкі не пад нос.

Аднак апазыцыя слаба рэагуе на канкрэтыку, на тое, што журналісты называюць інфармацыйнымі падставамі. Прасцей, вядома, рабіць адозвы па старых трафарэтах. Таксама – кантора піша.

Каментары4

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць