Літаратура33

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак

У сацсетках набіраюць папулярнасць ролікі, дзе хрэстаматыйныя літаратурныя творы атрымліваюць сучаснае музычнае гучанне. Блогер з Палесся пачаў ажыўляць беларускіх класікаў, ператвараючы іх паэзію ў аснову для яркіх кліпаў, цалкам створаных штучным інтэлектам: ад лірычных рамансаў да агрэсіўнага хіп-хопа, што выклікае ў беларусаў настальгію і жаданне перачытаць школьную праграму.

Гангстарскі нуар Мінска 1930‑х у згенераваным нейрасеткай кліпе на верш Петруся Броўкі «Надыход восені». Скрыншот відэа

Паклаў беларускіх класікаў на музыку блогер Ігар Гайкевіч, вядомы пад псеўданімам Дзед Янкель. Ягоны праект ператварае знаёмыя радкі ў сучасныя хіты, прычым жанры часам падбіраюцца самыя нечаканыя.

@dzed_jankiel

♬ оригинальный звук - Дзед Янкель/ Пазнай Палессе

Адным з самых стыльных эксперыментаў стала адаптацыя верша Петруся Броўкі «Надыход восені» («Вось і лета сышло…»). Замест звыклых вясковых пейзажаў кліп занурае ў сапраўдны беларускі нуар, дзе вуліцы Мінска паўстаюць у стылістыцы гангстарскага кіно 30‑х гадоў. Сельская лірыка верша аксюмаранам гучыць у прыцемках змрочных вуліц і неонавых вывесак.

@dzed_jankiel

♬ оригинальный звук - Дзед Янкель/ Пазнай Палессе

Асаблівы водгук у беларусаў зноў знайшлі творы Янкі Купалы. Пакладзеныя на музыку вершы «Спадчына» і «А хто там ідзе?» многія каментатары назвалі шчымлівым стрэлам у сэрца, то класічная «Мая малітва» загучала зусім інакш. Штучны інтэлект ператварыў гэты твор у магутную патрыятычную рок-баладу. Гэта ўжо не ціхая просьба, а гучны, імклівы і рашучы гімн з моцным рытмам і яркім кінематаграфічным відэашэрагам.

@dzed_jankiel

♬ оригинальный звук - Дзед Янкель/ Пазнай Палессе

Поўнай супрацьлегласцю гэтаму напору стала музычнае прачытанне верша палескай ластаўкі Яўгеніі Янішчыц. Яе вядомы твор «Прыедзь у край мой ціхі…» нейрасетка паклала на далікатны індзі-поп. Гэтая медытатыўная кампазіцыя ідэальна перадае пастаральную атмасферу Палесся, напаўняючы слухача спакоем і светлым сумам па малой радзіме.

@dzed_jankiel

♬ оригинальный звук - Дзед Янкель/ Пазнай Палессе

Філасофскі верш Максіма Танка «Шчасце» штучны інтэлект ператварыў у сучасны рэп. Верш пакладзены на магутны, размераны біт, дзякуючы чаму Максім Танк успрымаецца не як класік, а як свой хлопец, які простай мовай разважае пра жыццёвыя каштоўнасці.

@dzed_jankiel

♬ оригинальный звук - Дзед Янкель/ Пазнай Палессе

Не абышлося і без настальгіі па 1990-х, але ў нечаканым фармаце. Дзіцячая песенька «Дзед-Барадзед» на словы Артура Вольскага атрымала новае жыццё ў выглядзе калыханкі — у цёплым акапэльным выкананні, без музычных інструментаў, толькі глыбокае шматгалоссе.

@dzed_jankiel

♬ оригинальный звук - Дзед Янкель/ Пазнай Палессе

Яшчэ адзін смелы эксперымент — сучасная апрацоўка традыцыйнай каляднай песні «Шчодры вечар». Народны вакал і шматгалоссе гарманічна спалучаюцца з сучасным бітам. Кліп пагружае ў яркую перадкалядную атмасферу: дзяўчаты ў зімовых народных строях з’яўляюцца са святочнымі атрыбутамі на фоне пазнавальных славутасцей — брамы Ружанскага палаца, Святадухавага сабора, Чырвонага касцёла і «Варотаў Мінска». Сярод персанажаў паўстае і галоўны сімвал калядавання — Каза.

Сямейную лірыку ў праекце прадстаўляюць радкі Рыгора Барадуліна — «Бацьку» і «Трэба дома бываць часцей», якія нязменна кранаюць падпісчыкаў да слёз, а таксама добра знаёмыя ўсім беларусам урыўкі з «Сымона-музыкі» і верш «На рэчцы зімою» Якуба Коласа, творы Аркадзя Куляшова. Сучасная паэзія гучыць у вершы Віктара Шніпа пра Язэпа Драздовіча, у якім маляваныя дываны, этнаграфічныя замалёўкі і мары пра космас зліваюцца ў адзін візуальны шэраг.

Блогер таксама эксперыментуе з народнымі і эстраднымі хітамі: новае жыццё атрымалі знакамітыя «Купалінка» і «Завіруха».

@dzed_jankiel

«Купалінка» Беларуская народная песня пра жанчыну на імя Купаліна, чыя дачка пляце купальскі вянок у ноч на Івана❤️‍ Набыла шырокую папулярнасць з пачатку 1920-х гадоў пасля паэтычнай апрацоўкі тэксту Міхасём Чаротам і пакладзена на музыку Уладзіміра Тэраўскага. Сёння я вырашыў пераасэнсаваць гэты твор пры дапамозе ШІ

♬ оригинальный звук - Дзед Янкель/ Пазнай Палессе

Сцэны сельскага і местачковага жыцця мінулых стагоддзяў, якія мы прызвычаіліся бачыць у кнігах чорна-белымі і статычнымі, тут набіраюцца колерам і літаральна ажываюць на вачах.

Рэакцыя карыстальнікаў на такую падачу класікі была вельмі эмацыйнай. Людзі дзякуюць блогеру за вяртанне цікавасці да роднай культуры і прызнаюцца, што пераслухоўваюць кампазіцыі па некалькі разоў.

Больш за тое, праект заўважылі педагогі. У каментарах пад відэа настаўнікі выказваюць жаданне выкарыстоўваць гэтыя ролікі на ўроках літаратуры, каб зацікавіць сучасных дзяцей, і просяць аўтара падзяліцца досведам стварэння такога кантэнту.

Аўтар ахвотна дзеліцца са сваімі падпісчыкамі кухняй працэсу. Для генерацыі музычных трэкаў ён выкарыстоўвае папулярную нейрасетку Suno. Праца над візуальнай часткай праходзіць за некалькі этапаў: спачатку неабходная карцінка ствараецца ў ChatGPT, а пасля анімуецца з дапамогай інструмента Seaart. Фінальны мантаж адбываецца ў рэдактары CapCut.

Разам з тым Ігар прызнае, што тэхналогіі пакуль не дасканалыя. Штучны інтэлект часам не можа даць рады беларускаму вымаўленню, асабліва цвёрдым зычным (напрыклад, вымаўляючы «дзэ» замест мяккага «дзе»), і робіць памылкі ў націсках, але якасць кліпаў ужо заўважна палепшылася за апошнія месяцы.

За стварэннем вірусных ролікаў стаіць малады хлопец з глыбінкі. Ігар Гайкевіч родам з вёскі Букча Лельчыцкага раёна — сэрца Палесся, вядомага сваімі аўтэнтычнымі традыцыямі і бортніцтвам. Псеўданім «Дзед Янкель» ён узяў у гонар рэальнага вясковага старажыла, каб стварыць вобраз мудрага апавядальніка. Ігар вядзе папулярны блог, дзе папулярызуе гісторыю, міфалогію і дыялекты роднага краю.

Акрамя стварэння лічбавага кантэнту, ён займаецца пісьменніцкай дзейнасцю: выдаў зборнік «Дзедавы казкі» для сваёй дачкі і рыхтуе да друку містычную калядную аповесць, дзеянне якой разгортваецца на Палессі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Сава
    15.12.2025
    Гэта нейкi цуд, сапраўдны калядны падарунак усiм беларусам. Дзякуй!
  • Цім
    15.12.2025
    Добрая задумка! І ролікі атрымліваюцца цікавымі, у тым ліку для моладзі. Стваральнікам - падзяка :)
  • Вольга
    15.12.2025
    Да дрыжыкаў, да слёз - родная энергія нашага роду, дзякуй аўтару!

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Новых пятрушак выпусцілі, хутка пасмяёмся». Боты як па метадычцы каментуюць вызваленне палітвязняў16

Як адрозніць грып ад прастуды і што за «ганконжскі» вірус?

Новая тэрапія дапамагла выратаваць 64% пацыентаў з невылечным ракам2

З'явіліся кадры падзення расійскага Ан-22 у вадасховішча9

МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек5

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць