Свет55

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам

22‑гадовы Тайлер Робінсан, абвінавачаны ў забойстве амерыканскага кансерватыўнага актывіста Чарлі Кірка, учора ўпершыню за тры месяцы пасля арышту паўстаў перад судом.

Фота: Rick Egan-Pool / Getty Images

Супраць Робінсана сабрана шмат доказаў: у яго кватэры знайшлі запіску, у якой ён напісаў: «У мяне ёсць шанец прыбраць Чарлі Кірка, і я гэта зраблю». Забойства ён таксама абмяркоўваў у чаце з сябрамі. Акрамя таго, на зброі выявілі яго ДНК, а сляды яго абутку знайшлі на даху, з якога быў зроблены стрэл, нагадвае Bild.

Юрысты мяркуюць, што адвакаты Робінсана спрабуюць перш за ўсё выратаваць яго ад смяротнага прысуду. Каб пазбегнуць пакарання смерцю, Робінсан можа прызнаць сваю віну, што дазволіць завяршыць працэс без вынясення смяротнага пакарання.

Пасяджэнне часткова транслявалася ў прамым эфіры Fox News. Адвакаты Робінсана патрабавалі забараніць здымку ў зале суда і абвінавацілі СМІ ў «недапушчальных паводзінах», бо журналісты здымалі дакументы і экраны. На іх думку, празмерная ўвага прэсы можа парушыць права Робінсана на справядлівы судовы працэс. СМІ ж сцвярджаюць, што грамадскасць мае права ведаць усе падрабязнасці.

Робінсан уважліва сачыў за пасяджэннем, седзячы за сталом абароны. Ён выглядаў адначасова зацікаўленым і спакойным — у блакітнай кашулі, гальштуку і кайданках.

Наступнае пасяджэнне прызначана на 29 снежня.

***

31‑гадовы Чарлі Кірк, кансерватыўны блогер і актывіст, 10 верасня быў забіты стрэлам у шыю. У гэты момант Кірк выступаў ва ўніверсітэце штата Юта. Трамп назваў злачынства «жахлівым».

Кірк лічыцца адным з тых, хто дапамог Рэспубліканскай партыі ЗША і самому Трампу заручыцца падтрымкай вялікай колькасці маладых выбарцаў на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.

Каментары5

  • мясцовы2
    12.12.2025
    Адвакат, калі ёсць літары якімі мажліва гэта зрабіць, то можна напісаць як заўгодна. Сутнасць справы гэта не мяняе.
  • даведка
    12.12.2025
    Вядома, ні слова пра тое, што забойца меў аднаполыя адносіны. Гэта ж не пасуе да палітычнай павесткі.
  • падумайце
    12.12.2025
    Спачатку некаторыя медыя безадказна абзываюць сваіх ідэйных ворагаў фашыстамі, ультраправымі і так далей, але пазней, калі даходзіць да такіх забойстваў, нібыта зусім ні пры чым.

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць