«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ
Для ўдзелу ў выставе дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» супрацоўнікі асіповіцкага філіяла ААТ «Бабуліна крынка» вырабілі гіганцкі тварожны сырок вагой 150 кілаграмаў, паведамляе mogilevnews.by.

Як паведаміла намесніца дырэктара па вытворчасці і якасці Святлана Грэчная, да такой незвычайнай задачы на прадпрыемстве рыхтаваліся загадзя. Для сырка спецыяльна зрабілі форму патрэбнага памеру, запоўнілі яе тварожнай масай, пасля чаго выраб асцярожна дасталі і пакрылі шакаладнай глазурай.

Гіганцкі сырок стаў не проста выставачным экспанатам — ім частавалі ўсіх ахвотных наведвальнікаў.

Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары