Грамадства1818

Матацыклы, квадрацыклы, лодкі могуць забраць у беларусаў для войска падчас мабілізацыі

Міністэрства абароны Беларусі зацвердзіла пастанову №29, якая пашырае спіс транспарту, які грамадзяне і арганізацыі абавязаны перадаваць войску ў перыяд мабілізацыі ці ў ваенны час. Дакумент, падпісаны Віктарам Хрэніным, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: vecteezy.com

Галоўным новаўвядзеннем стала ўключэнне ў пералік матацыклаў і малых суднаў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Таксама ў спіс дададзены квадрыцыклы і снегабалотаходы.

Згодна з пастановай, дзяржаўныя органы і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці абавязаны не толькі ўлічваць, але і рыхтаваць тэхніку (у тым ліку ўзятую ў лізінг) для патрэб Узброеных Сіл. Гэта прадугледжвае стварэнне камплектаў запчастак, інструментаў і абсталявання для перавозкі асабовага складу.

Цяпер у спісе тэхнікі, якую могуць забраць у грамадзян і кампаній:

легкавыя аўто з колавай формулай 4×4;

аўтобусы і грузавікі ўсіх тыпаў (бартавыя, самаскіды, рэфрыжэратары, фургоны);

спецыяльныя і грузапасажырскія аўтамабілі;

седлавыя цягачы і прычэпы;

трактары і самаходныя машыны;

квадрацыклы, малыя судны і матацыклы.

Поўны спіс глядзіце тут

Каментары18

  • Ф
    21.12.2025
    Галоўнае, што пад час мабілізацыі забяруць і беларусаў. А там будзе ўсё роўна, з квадрацыкламі, ці без іх. Не хацелі змагацца супраць рэжыма, дык будуць змагацца супраць НАТА.
  • Вакар
    21.12.2025
    Шмат хто свахае свой транспарт абы лукашыстам не аддаць
  • Байкер і матацыкл Днепр
    21.12.2025
    Раней у былым ссср таксама такі закон быу́, напрыклад у каго меу́ся матацыкл " Днепр" павінен быу́ аддаць у войска на патрэбы у́ ваенны час

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць