«Калі нехта з прэтэндэнтаў, апроч Мілінкевіча, кажа вам, што ён бы зьняўся, ды электарат не зразумее — ня верце яму», — сказаў прафэсар Алег Манаеў, прэзэнтуючы вынікі чарговага сацыялягічнага апытаньня, зробленага групай сацыёлягаў пад ягоным кіраўніцтвам. Яно высьветліла, што прыхільнікі пераменаў для атрыманьня станоўчага выніку мусяць кансалідаваць свае намаганьні.

«Відавочна, што Лукашэнка застаецца галоўным гульцом на электаральным полі. Прычым ягоны рэйтынг практычна не мяняецца пры любых камбінацыях. Але ён ужо не адзіны гулец», — кажа сацыёляг. Другі такі гулец — Аляксандар Мілінкевіч. «Вынікі апытаньня сьведчаць, — кажа А.Манаеў, — што электараты Казуліна, Фралова, Пазьняка й іншых дэмакратычных палітыкаў гатовыя за яго прагаласаваць у найбольшай ступені. А ў электарату Мілінкевіча гэтага перацяканьня няма.
А.Манаеў адзначыў, што, калі апрача А.Мілінкевіча ў бюлетэнях будзе яшчэ нехта, галасы прыхільнікаў пераменаў расьцярушацца, а таксама павялічыцца колькасьць тых, хто прагаласуе супраць усіх.
У выпадку, калі А.Мілінкевіч застанецца адзіным дэмакратычным кандыдатам, ягоны рэйтынг можа дасягнуць 35% яшчэ да пачатку пэрыяду агітацыі.
Дарэчы, у аўторак Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Мін’юсту аб прыпыненьні дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня «Беларускія фабрыкі думак», кіраўніком якой зьяўляецца якраз Алег Манаеў. Гэтая асацыяцыя арганізацый была заснаваная ў чэрвені 1997 году і ў свае лепшыя часы гуртавала 18 дасьледніцкіх арганізацыяў. Арганізацыі закідаецца знаходжаньне юрыдычнага адрасу ў жылым фондзе.
Каментары