У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА
Адзін чалавек памёр, 24 параненыя ў выніку выбуху светлашумавой гранаты 15 студзеня ў Цэнтры прафесійнай падрыхтоўкі МУС у расійскім Сыктыўкары. Агонь успыхнуў падчас вучэбных заняткаў па тактычнай і агнявой падрыхтоўцы.

Як піша канал «ВЧК-ОГПУ», выкладчык, былы супрацоўнік АМАПа Уладзімір Апарын праводзіў заняткі з атэставанымі супрацоўнікамі на тэму, як трэба ўрывацца ў памяшканне да бунтаўшчыкоў і затрымліваць іх.
Для большага эфекту была ўзарваная светлашумавая граната.
Появились кадры взрыва в центре профессиональной подготовки МВД в Сыктывкаре. Преподаватель, бывший сотрудник ОМОНа Коми Владимир Опарин проводил занятия с аттестованными сотрудниками, как надо врываться в помещение с бунтующими и задерживать их. Для большего эффекта была… pic.twitter.com/VWAR9B7EvY
Справа адбывалася ў зале, дзе ішоў рамонт і захоўваліся гаручыя матэрыялы. У выніку пачалося ўзгаранне. Але занятак не спынілі.
Агонь спрабавалі патушыць сваімі сіламі, пакуль ён не перакінуўся на гаручыя матэрыялы. Імгненна ўся зала апынулася ў полымі і дыме.
У выніку адзін чалавек загінуў, пацярпелі 24 чалавекі, з іх трое ў цяжкім стане.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары