Свет1010

Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп

Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала ўжо восьмую партыю матэрыялаў па справе фінансіста Джэфры Эпштэйна. Гэтым разам гаворка ідзе пра самы вялікі аб’ём дакументаў за ўвесь час: каля 10 гігабайтаў даных, якія ўключаюць тысячы файлаў — відэа, аўдыязапісы, фотаздымкі, следчыя матэрыялы, табліцы з доказамі і газетныя выразкі. Сярод іх амаль 400 відэазапісаў, піша Бі-бі-сі.

Джэфры Эпштэйн і Гіслейн Максвел. Фота: US Department of Justice

У адным з апублікаваных электронных лістоў сцвярджаецца, што Дональд Трамп лётаў на прыватным самалёце Эпштэйна значна часцей, чым лічылася раней. Ліст датаваны 7 студзеня 2020 года і ўваходзіць у перапіску, прысвечаную пералётам Эпштэйна. Аўтары ліста не названыя, але ўнізе стаіць подпіс памочніка федэральнага пракурора Паўднёвай акругі Нью-Ёрка з зацёртым іменем.

Згодна з гэтым дакументам, Трамп быў пазначаны як пасажыр мінімум васьмі рэйсаў у перыяд з 1993 па 1996 год. На частцы з іх таксама прысутнічала сяброўка Эпштэйна Гіслейн Максвел. У лісце згадваецца, што Трамп лётаў разам з Марлай Мэйплз, дачкой Тыфані і сынам Эрыкам.

На адным з рэйсаў у 1993 годзе ў спісе пасажыраў значыліся толькі Трамп і Эпштэйн, а на іншым — яшчэ адзін малады чалавек, імя якога зацёртае. Таксама згадваюцца два рэйсы, на якіх прысутнічалі жанчыны, што маглі быць сведкамі па справе Максвел.

У новым наборы дакументаў ёсць некалькі фатаграфій былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Фота: US Department of Justice

Публікацыя дакументаў адбываецца ў межах «Закона аб празрыстасці файлаў Эпштэйна», прынятага ў лістападзе. Ён абавязваў Мінюст цягам 30 дзён апублікаваць усе матэрыялы справы ў зручным для пошуку фармаце, прыбраўшы звесткі, якія могуць раскрыць асобы пацярпелых. Аднак з-за вялікага аб’ёму інфармацыі ведамства заявіла, што будзе рабіць гэта паступова.

Міністэрства юстыцыі ЗША крытыкуюць як заканадаўцы, так і ахвяры Эпштэйна: многія старонкі аказаліся цалкам зафарбаваныя чорным, і, на іх думку, апублікаваная толькі нязначная частка наяўных матэрыялаў. Сітуацыя ўскладніла палітычнае становішча Дональда Трампа: некалькі кангрэсменаў, у тым ліку з Рэспубліканскай партыі, пагражаюць судовымі пазовамі з-за недастатковай празрыстасці публікацый.

Сярод абнародаваных дакументаў — старонкі з цалкам зарэтушаваным зместам. Мінюст сцвярджае, што выдаляе любую інфармацыю, якая тычыцца ахвяр Эпштэйна. Фота: US Department of Justice

Сам Трамп упершыню пракаментаваў «дасье Эпштэйна», назваўшы дыскусіі вакол яго спробай адцягнуць увагу ад дасягненняў сваёй партыі. Ён прызнаў, што быў знаёмы з Эпштэйнам і што існуюць фотаздымкі з іх сумеснай прысутнасцю, але настойвае, што не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў. Раней Трамп заяўляў, што іх сяброўства скончылася яшчэ ў пачатку 2000-х, задоўга да першага арышту Эпштэйна.

Фінансіста Джэфры Эпштэйна абвінавачвалі ў гандлі людзьмі з мэтай іх сэксуалізаванай эксплуатацыі. Паводле версіі следства, бізнэсмен атрымліваў сэксуальныя паслугі ад непаўналетніх дзяўчат і «пазычаў» іх уплывовым людзям.

У 2008 годзе ён прызнаў віну па справе аб падбухторванні да прастытуцыі, у тым ліку ў дачыненні да непаўналетніх, і быў асуджаны да 18 месяцаў зняволення, якія адседзеў не цалкам. У 2011 годзе Эпштэйн выйшаў на волю, адбыўшы 13 месяцаў у турме.

7 ліпеня 2019 годзе яго зноў арыштавалі, а праз месяц, 10 жніўня, бізнэсмен здзейсніў самагубства ў турэмнай камеры ў Нью-Ёрку. Яму пагражала да 45 гадоў зняволення, і супраць фінансіста гатовыя былі сведчыць дзясяткі сведкаў і пацярпелых.

Дональд Трамп і Джэфры Эпштэйн сябравалі на працягу многіх гадоў, але ў сярэдзіне 2000-х, як казаў Трамп, пасварыліся.

Раней сяброўства з Эпштэйнам і ўдзел у яго сэкс-вечарынках каштавалі тытула прынца брату караля Вялікабрытаніі Карла III Эндру.

Каментары10

  • Жук
    23.12.2025
    Файлы Эпштейна без Трампа як гісторыя Трэцяга Рэйха без Гітлера.
  • Лол
    23.12.2025
    Відавочна, што зашкварылася ў гэтых файлах Дэмакратычная партыя. Клінтан проста супер зорка ў файлах. Але з Клінтана, яго фондаў, яго знаёмстваў, усё як з гуся вада. Нікому Клінтан быццам не цікавы, ніхто яго не адмяняе, не буліць, не выступае супраць. Нібы так і трэба. Затое да Трампа самая пільная ўвага.
  • Адказваю
    23.12.2025
    Лол, Клінтан ужо даўно не прэзідэнт. Гэта па-першае. Ніхто яго не выгароджвае. Пра яго здрады і прыгоды ўсе ведалі і чулі. А вось Трампа, які фігуруе там часта, вы любіце замоўчваць. Бо ён стаў прэзідэнтам дзеля імунітэту, каб не атрымаць крымінальных наступстваў пасля зробленага.

    І за эканамічныя злачынства, за хабар порнаактрысе Стормі Дэніэлс (ён з ёй здрадзіў сваёй жонцы, калі не ведалі). І дарэчы. Клінтан добра ў свой час сябраваў з Трампам. Даволі цесныя стасункі ў іх былі. Гэта вам пра штосьці кажа?

    Трамп — дзеючы прэзідэнт, і таму ўвага да яго адпаведная.

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць