Вайна11

Расія ўдарыла шахедам па радзільні ў Запарожжы

У нядзелю расійскія войскі атакавалі Запарожжа ўдарнымі беспілотнікамі. Адзін з дронаў пацэліў проста ў гінекалагічнае аддзяленне медустановы. Маштабнай трагедыі ўдалося пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што пацыенткі і лекары своечасова спусціліся ў сховішча. Тым не менш, без параненых не абышлося, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Украіны.

Наступствы расійскага ўдару па радзільні ў Запарожжы. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя

Паводле звестак МАЗ, у момант удару ў сховішчы медустановы знаходзіўся 31 чалавек: 15 супрацоўнікаў і 16 жанчын, сярод якіх былі тры парадзіхі з немаўлятамі. Гэта выратавала іх ад непазбежнай гібелі, бо асноўны ўдар прыйшоўся акурат па лячэбным корпусе, дзе выбух выклікаў пажар.

Аднак па-за межамі сховішча заставаліся людзі ў суседніх памяшканнях. Раненні атрымалі лекарка, медсястра і пацыент прыватнай стаматалагічнай клінікі, якая месцілася ў гэтым жа комплексе. Усіх траіх у стане сярэдняй цяжкасці шпіталізавалі. Агулам пасля атакі на медустанову вядома пра шасцярых пацярпелых.

Наступствы расійскага ўдару па радзільні ў Запарожжы. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя
Наступствы расійскага ўдару па радзільні ў Запарожжы. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя

«Пуцін ваюе насуперак мірным намаганням»

Удар па бальніцы выклікаў вострую рэакцыю ў Кіеве. Міністр замежных спраў Андрэй Сібіга падкрэсліў, што Расія ідзе на эскалацыю тэрору нават тады, калі сусветная супольнасць абмяркоўвае мажлівыя мірныя перамовы.

«Пуцін працягвае ваяваць з цывільнымі грамадзянамі — насуперак мірным намаганням. Толькі сіла можа прымусіць яго спыніць агрэсію і тэрор. У ціску на Маскву і падтрымцы Украіны не павінна быць паўз», — заявіў Сібіга.

Тэрор працягваўся ўвесь дзень

Агульная колькасць пацярпелых у Запарожжы за нядзелю вырасла. Праз некалькі гадзін пасля атакі на радзільню яшчэ адзін расійскі дрон ударыў па горадзе, параніўшы дзвюх жанчын і дзіця.

Наступствы расійскага ўдару па радзільні ў Запарожжы. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя
Наступствы расійскага ўдару па радзільні ў Запарожжы. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя

Упаўнаважаны ў правах чалавека Дзмітрый Лубінец адзначыў, што ўдар па гінекалагічным аддзяленні быў свядомым нападам на жанчын і яшчэ ненароджаных дзяцей:

«Для РФ не існуе ніякіх чырвоных ліній. За кожнае такое злачынства павінна наступіць адказнасць».

Наступствы расійскага ўдару па радзільні ў Запарожжы. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя
Наступствы расійскага ўдару па радзільні ў Запарожжы. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя

Наступствы для медустановы

У выніку трапляння ў лякарні выбітыя вокны, пашкоджаны фасад і знішчанае медыцынскае абсталяванне. Пажар, які ўспыхнуў на другім паверсе, удалося патушыць.

Пацыенткі, якіх выратавала сховішча, былі неадкладна пераведзеныя ў іншыя аддзяленні і шпіталі горада. Цяпер псіхолагі працуюць з парадзіхамі, якія перажылі наймацнейшы стрэс. Расійскі бок, нягледзячы на відэадоказы разбураных палат, працягвае сцвярджаць, што наносіць удары толькі па вайсковых аб'ектах.

Каментары1

  • М
    01.02.2026
    Клятпя масковія творыць злачынствы думаючы што пра іх ніхто не даведаецца як пра тыя злачынствы супраць іншых народаў што Масковія тварыла на пряцягу стагоддзяў.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?21

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця72

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?21

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць