Новыя гігіенічныя патрабаванні да вучнёўскіх ранцаў, заплечнікаў і партфеляў уваходзяць у дзеянне з 1 чэрвеня.
Для вырабаў, разлічаных на вучняў пачатковых класаў, устаноўлена наступнае абмежаванне: іх вага павінна быць не большая за 600‑700 грамаў.
А заплечнік ці партфель, разлічаны на навучэнцаў сярэдніх і старшых класаў, павінен важыць не больш як кілаграм.
На сумках і заплечніках абавязкова павінны прысутнічаць святлоадбівальныя элементы (тасьма, стужка, накладкі ці ўстаўкі) — на пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане.
Каментары