Грамадства22

Бізнэсмен Зайцаў больш не хоча асацыявацца з фестывалем «Сонцастаянне»

Вядомы бізнэсмен Аляксандр Зайцаў — больш не гаспадар таварнага знака пружанскага фестывалю «Сонцастаянне». Ён перааформіў яго на аднайменную кампанію, заўважыла выданне «Белорусы и рынок».

Згодна з данымі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, у студзені 2026 года Аляксандр Зайцаў перааформіў таварны знак «Сонцастаянне», пад якім праводзіўся рок-фестываль у Пружанах, з сябе асабіста на аднайменную кампанію.

Кампанія была створана самім жа Зайцавым у 2024 годзе і паспела правесці, даволі гучна, два мерапрыемствы ў родных мясцінах бізнэсмена. На канцэрце ў 2025 годзе прынялі ўдзел Вячаслаў Бутусаў, «Арыя», «Чайф», «Аліса», «Крэматорый» і іншыя расійскія гурты, большасць з якіх засвяціліся ў актыўнай падтрымцы вайны ва Украіне. 

Праўда, далейшы лёс гэтага фестывалю цьмяны. У канцы мінулага года яго арганізатары паведамілі пра адмену мерапрыемства ў 2026 годзе. Звязана гэта з тым, што кампанію не ўнеслі ў Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Гэта азначае, што яны не маюць права ажыццяўляць пракат замежных выканаўцаў, у тым ліку з Расіі.

Каментары2

  • Прыг-скок
    17.02.2026
    Зайетс соскочил.
  • Инга Зайонц
    17.02.2026
    И на старуху бывает проруха.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць