Грамадства1515

Затрымалі Андрэя Кіма

У сярэдзіне тыдня ў Мінску затрымалі стваральніка праекта «Кінаконг» Андрэя Кіма. Культурнага менеджара арыштавалі, жонку адпусцілі. Прычыны арышту невядомыя, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Андрэй Кім. Архіўнае фота: Наша Ніва

Кінаконг — беларускі кінапраект і кінадыстрыбутар са слоганам «Кіно па-беларуску», заснаваны 5 верасьня 2012 году Андрэем Кімам. Праект займаўся прафэсійным перакладам і агучваннем фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і відэаролікаў на беларускую мову, а таксама ладзіў кінапаказы ў розных гарадах Беларусі. «Кінаконг» стаў адным з найбольш вядомых праектаў, якія папулярызавалі беларускамоўны дубляж і рабілі сусветнае кіно даступным па-беларуску.

Сярод поўнаметражных анімацыйных фільмаў, агучаных праектам, — «Галаваломка» (Inside Out), «Галаваломка 2», «Душа» (Soul), «Лука» (Luca) і г.д. Гэтыя паказы неаднаразова збіралі поўныя залы і прыцягнулі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсёй краіне.

Каментары15

  • Кажым Ратуевіч
    21.02.2026
    Чырвона-зялёныя нацысты грабуць новых закладнікаў дзеля гандлю з Захадам.
  • .
    21.02.2026
    Вось вам і дзень роднай мовы.
  • Кінаконг глядзім кожны дзень
    21.02.2026
    «Кінаконг» глядзім кожны дзень, людажоры шо вы робіце ? як вы дзецям ў вочы будзеце глядзець, арда так ці інакш разваліцца , далей што ?

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць