Грамадства99

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам

22 кастрычніка ў Беларусі з’явілася новая фірма — «Крэатыўны код», якая прэзентуе сябе як «буйнейшую ў Рэспубліцы Беларусь кампанію, якая займаецца дызайнам і размяшчэннем вонкавай рэкламы і мае шырокую сетку рэкламных носьбітаў розных фарматаў у Мінску і ў абласных цэнтрах». «Бюро» высветліла, што за гэтай фірмай стаіць нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна, болей вядомая пад творчым псеўданімам Ганна Сялук.

На сённяшні дзень бізнэс нявесткі Лукашэнкі ператварыўся ў паўнавартасны медыяхолдынг, які адначасова займаецца стварэннем музычных кампазіцый «пад ключ», прадзюсаваннем артыстаў эстрады, арганізацыяй дзяржаўных мерапрыемстваў, дзіцячых святаў, выпускных, вытворчасцю відэакліпаў, іміджавых ролікаў, стварэннем тэлешоу і валодае трыма радыёстанцыямі.

Сукупна 25% належаць фірмам, звязаным з Ганнай Лукашэнкай (Сялук). З іх 15% запісана на «Музычную медыякампанію», дзе нявестка Лукашэнкі займае пасаду генеральнага прадзюсара. Яшчэ 10% адпісалі «АНСЛ прадакшн», уладальнік якой — топ-менеджар яе мужа Дзмітрыя Лукашэнкі Андрэй Урублеўскі.

«Бюро» лічыць, што Урублеўскі можа выконваць у «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі — АНна (па-руску) Сяргееўна Лукашэнка.

З кастрычніка па снежань 2025 года пасаду дырэктара ў «Крэатыўным кодзе» займаў Павел Лёгкі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» журналісты высветлілі, што ў мінулым ён займаў высокапастаўленыя пасады: кіраваў прэс-службай у адміністрацыі Лукашэнкі, быў намеснікам міністра інфармацыі, дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Маскве, намеснікам дырэктара ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў. 

75% «Крэатыўнага кода» належаць ЗАТ «КорусМедыя». Гэтая фірма была зарэгістраваная 31 кастрычніка 2025 года і таксама займаецца размяшчэннем рэкламы. Форма ўласнасці ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця канчатковых бенефіцыяраў.

Каментары9

  • Сымон
    04.03.2026
    Лукашысцкая кодла ўжо не хаваецца і актыўна манапалізуе ўсё, дзе яшчэ магчыма зарабляць. Хіба што раней гэта рабілася шляхам стварэння дзяржаўных манаполій, з якіх лукашысцкая кодла потым выводзіла грошы. А зараз гэта ўжо прыватныя кампаніі, якімі наўпросто ўладаюць сваякі таракана альбо ягоныя найбліжэйшыя паплечнікі
  • Потерянные поколения
    04.03.2026
    Лука, ты ведь обещал победить коррупцию, а не возглавить её
  • 3% у міня
    04.03.2026
    Чыво прысталі к ней. Жэншчына „цянет" сем'ю сама. Харашо, што есць вазможнасць заработаць, пака.

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам4

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

Піцэрыя італьянца пад Смалявічамі зноў адновіць працу

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві27

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць