Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу
У Жлобіне жаніх прайшоў псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, каб пацвердзіць законнасць будучай шлюбнай дамовы. На незвычайнай працэдуры настаяла яго абранніца.
У пары за плячыма ўжо ёсць досвед сур'ёзных адносін і дзеці ад папярэдніх шлюбаў. Плануючы новае сумеснае жыццё, закаханыя вырашылі заключыць шлюбную дамову. Дакумент павінен дакладна вызначыць маёмасныя правы, абавязкі па ўтрыманні сужэнцаў і інтарэсы дзяцей, распавядае «Гомельская праўда».
Аднак была адна дэталь: у мужчыны ёсць захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы.
Каб у будучыні ніхто не змог аспрэчыць яго волевыяўленне і прызнаць дамову несапраўднай, нявеста прапанавала прайсці афіцыйную праверку ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Спецыялісты Жлобінскага міжраённага аддзела ДКСЭ правялі комплекснае даследаванне.
Вердыкт экспертаў: асаблівасці здароўя мужчыны ніяк не паўплывалі на яго здольнасць прымаць усвядомленыя рашэнні. Атрымаўшы зялёнае святло і афіцыйнае заключэнне, жаніх адправіўся да натарыуса для афармлення здзелкі.
— Такая экспертыза праводзіцца на дагаворнай аснове і дазваляе грамадзяніну засведчыць свой актуальны псіхічны стан у дзень здзяйснення важнага кроку, — тлумачыць Юлія Карпава, начальнік сектара судова-псіхіятрычных экспертыз Жлобінскага аддзела ГКСЭ. — Гэта становіцца важкім аргументам у судзе, калі хтосьці паспрабуе заявіць, што чалавек не разумеў значэння сваіх дзеянняў. Заключэнне эксперта — гэта гарант захаванасці прынятых рашэнняў і абароны правоў.
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары
Яны па прыродзе сваёй не здольныя на гвалт? Бо непарочныя дзевы, як фем-тэолагі прапаведуюць?